Logo Polskiego Radia
Print

Украіна прапануе Польшчы аднавіць гістарычны дыялёг

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.04.2018 13:13
Гаворка ідзе пра аднаўленьне супрацы на ўзроўні Інстытутаў нацыянальнай памяці й Міністэрстваў культуры.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Украіна прапануе Польшчы аднавіць гістарычны дыялёг
Гаворка ідзе пра аднаўленьне супрацы на ўзроўні Інстытутаў нацыянальнай памяці й Міністэрстваў культуры.
Украіна хоча аднавіць супрацоўніцтва з Польшчай на ўзроўні Інстытутаў нацыянальнай памяці й Міністэрстваў культуры. Пра гэта паведаміў украінскі віцэ-прэм'ер Павел Разенка. Нагадаем, паміж краінамі працягваецца спрэчка наконт гістарычных пытаньняў і ваенных мэмарыялаў.
Намесьнік кіраўніка ўкраінскага ўраду адзначыў, што Ўкраіна зьвярнулася да польскага боку з прапановай аб аднаўленьні супрацоўніцтва паміж польскім і ўкраінскім Міністэрствамі культуры, а таксама Інстытутамі нацыянальнай памяці.
Кіеў хоча таксама аднаўленьня супрацоўніцтва міжурадавых камісіяў, якія займаюцца гістарычнымі пытаньнямі. Павел Разенка адзначыў, што Ўкраіна спадзяецца, што Польшча будзе ставіцца да ўкраінскіх месцаў памяці такім чынам, як Украіна да польскіх месцаў памяці на сваёй тэрыторыі.
У мінулым годзе Ўкраіна забараніла эксгумацыю польскіх ахвяраў войнаў на сваёй тэрыторыі. Гэта быў адказ на дэмантаж помніка ЎПА ў Грушавіцах ля Пярэмышля. Паводле польскага боку, помнік быў узьведзены незаконна.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт