Logo Polskiego Radia
Print

ЗША хочуць бачыць Украіну ў NATO

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.04.2018 10:09
Гадавы плян супрацы з NATO зьяўляецца першым крокам у гэтым напрамку.
PAP/EPA/OMER MESSINGER

ЗША хочуць бачыць Украіну ў NATO
ЗША хочуць, каб Украіна ў будучыні стала чальцом NATO – заявіла ў Кіеве амэрыканская амбасадар у NATO Кэй Бэйлі Хатчысон. «Шлях да чалецтва зьяўляецца для многіх краін доўгім і не наступае за адну хвіліну. Гадавы плян супрацы з NATO зьяўляецца тым, што Ўкраіна і альянс могуць цяпер разам рэалізаваць. Гэта добры крок Украіны ў напрамку чалецтва ў NATO», – сказала амбасадар.
Хатчысон удзельнічала ў дыскусіі ХІ Кіеўскага форуму бясьпекі. Гэта штогадовая сустрэча палітыкаў і экспэртаў, якія займаюцца пытаньнямі міжнароднай бясьпекі.
Амэрыканская амбасадар адзначыла, што магчымае чалецтва Ўкраіны ў NATO сустрэнецца з супрацівам Расеі.
Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка адзначыў, што яго краіна будзе націскаць на тое, каб атрымаць Плян дзейнасьці на карысьць чалецтва ў NATO. Для далучэньня Ўкраіна павінна правесьці рэформы, якія наблізяць краіну да стандартаў у краінах альянсу.

У сваю чаргу прэм’ер Летувы Саўлюс Скверняліс на ХІ Кіеўскім форуме бясьпекі выступіў з падтрымкай чарговых паставак узбраеньняў для Ўкраіны, якая вядзе вайну з сэпаратыстамі ў Данбасе. «Мы павінны надалей дапамагаць Украіне пастаўкамі сьмяротнай зброі не для таго, каб заахвочваць да вайны. Не, мы павінны абараняцца. Пастаўка зброі азначае, што мы можам выратаваць жыцьцё снайпэраў, іншых жаўнераў і цывільных асоб», – гаварыў Саўлюс Скверняліс.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт