Logo Polskiego Radia
Print

«Стэфан Баторы» - апошні польскі трансатлянтычны лайнэр (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.04.2018 08:07
  • Stefan Batory.mp3
Рэйс з Гдыні ў Манрэаль працягваўся каля двух тыдняў, пасажыры падарожнічалі ў люксавых умовах.
Адзін з рэстаранаў на борце суднаАдзін з рэстаранаў на борце суднаyoutube.com/screen

49 гадоў таму пасажырскае судна «Стэфан Баторы» зьдзейсьніла свой першы рэйс пад польскім сьцягам. 11 красавіка 1969 году трансатлянтычны лайнэр адправіўся з Гдыні ў Манрэаль. «Стэфан Баторы» было апошнім польскім пасажырскім суднам, якое выконвала рэгулярныя рэйсы праз Атлянтыку.

Уладальнікам «Стэфана Баторыя» былі Польскія акіянічныя лініі – суднаходная кампанія са штаб-кватэрай у Гдыні. Лайнэр быў дасканалым пасажырскім суднам, якое магло забраць на борт 738 пасажыраў і 330 членаў каманды. Пры гэтым умовы пражываньня на судне былі дасканалыя й нічым не адрозьніваліся ад падобных замежных акіянічных адзінак. У першы рэйс «Стэфана Баторыя» на яго борце ў красавіку 1969 году накіраваўся таксама карэспандэнт Польскага радыё. Вось што сказаў журналісту капітан судна Ежы Пшэнны ўжо ў Манрэалі, перад адпраўленьнем назад у Гдыню.
Капітан Ежы Пшэнны: Гэта мой 80 альбо 90 рэйс паміж Польшчай і Канадай, і першы на судне «Стэфан Баторы». Гэта быў нармальны рэйс, бо ў паўночнай Атлянтыцы надвор’е заўсёды кепскае. Нягледзячы на ветранае надвор’е, карабель вельмі моцна не хістаўся на хвалях, што пазытыўна было ўспрынята пасажырамі. У Манрэаль мы прыбылі без спазьненьня, паводле раскладу. Свабодных месцаў на лайнэры не было. Падчас рэйсу ў Канаду на борце не было аўтамабіляў, цяпер перавозім у Польшчу больш за 20 машын.
За намі – перш этап рэканструкцыі судна, неўзабаве – другі, падчас якога камфорт падарожжа павысіцца, будзе, напрыклад, кінатэатар.
Акрамя таго, мы будзем старацца пашыраць супрацу з нашымі замежнымі партнэрамі. Цяпер на шляху ў Канаду мы заходзім у порт Капэнгагена, неўзабаве будзем заходзіць па пасажыраў у Вялікабрытанію, а ў будучыні плянуем у францускія парты. Канадзкая правінцыя Квэбэк – франкамоўная, і таму мы пастараемся ўвайсьці на гэты рынак.
«Стэфан Баторы» быў пабудаваны ў 1952 годзе ў Галяндыі для мясцовай суднаходнай кампаніі – тады атрымаў назву «Маасдам». Яго водазьмяшчэньне складала больш за 15 тыс. тон, даўжыня – 153 мэтры, шырыня – 21 мэтар, а хуткасьць – 16,5 марскіх вузлоў. На судне быў устаноўлены паратурбінны рухавік амэрыканскай кампаніі General Electric.
У 1968 годзе галяндцы прадалі судна палякам. «Стэфан Баторы» меў працягваць багатую традыцыю іншага лайнэра «Баторы», які служыў 30 гадоў – з 1939 да 1969 году.
Пасьля прыбыцьця ў Гдыню судна перабудавалі. На лайнэры зьявілася актавая заля на 300 чалавек, дзіцячы пакой з цацкамі, саўна, спартыўная заля й дадатковы бар. Акрамя таго, былі адрамантаваныя й па сучаснаму аснаджаныя каюты, гаспадарчыя ды тэхнічныя памяшканьні.
Дарэчы, гаворыцца, што палякі так удала адрамантавалі лайнэр і яго рэканструявалі, што калі «Стэфан Баторы» зайшоў у порт Ратэрдаму, то галяндцы з фірмы, якая яго прадала, былі настолькі захопленыя, што нават прапанавалі судна адкупіць!
У 1969 годзе, які стаў першым навігацыйным сэзонам «Стэфана Баторыя», судна зьдзейсьніла 9 рэйсаў у Паўночную Амэрыку. Падарожжа на ім карысталася ажыятажам: у 1969 годзе білеты былі вельмі хутка раскупленыя – кожны рэйс праходзіў пры поўнай загрузцы судна.
У другой палове 1970 гадоў у сувязі з разьвіцьцём авіяцыі папулярнасьць марскіх падарожжаў пачала падаць. У сакавіку 1976 годзе «Стэфан Баторы» перастаў хадзіць у Нью-Ёрк, у 1977 годзе колькасьць рэйсаў праз акіян зьменшылася да шасьці. У 1988 годзе лайнэр быў выведзены з эксплюатацыі па тэхнічна-фінансавых прычынах.
Пасьля гэтага «Стэфан Баторы» быў куплены грэцкай кампаніяй, якая плянавала зрабіць зь яго круізны лайнэр. Аднак пляны зьмяніліся і ў 2000 годзе судна-легенда было парэзанае на мэталялом у Турцыі.
Валеры Саўко

49 гадоў таму пасажырскае судна «Стэфан Баторы» зьдзейсьніла свой першы рэйс пад польскім сьцягам. 11 красавіка 1969 году трансатлянтычны лайнэр адправіўся з Гдыні ў Манрэаль. Дарога заняла каля двух тыдняў. «Стэфан Баторы» было апошнім польскім пасажырскім суднам, якое выконвала рэгулярныя рэйсы праз Атлянтыку.

Пасажырскае
Пасажырскае судна «Стэфан Баторы» / commons.wikimedia.org/Public Domain CC0

Уладальнікам «Стэфана Баторыя» былі Польскія акіянічныя лініі – суднаходная кампанія са штаб-кватэрай у Гдыні. Лайнэр быў дасканалым пасажырскім суднам, якое магло забраць на борт 738 пасажыраў і 330 членаў каманды. Пры гэтым умовы пражываньня на судне былі дасканалыя й нічым не адрозьніваліся ад падобных замежных акіянічных адзінак. У першы рэйс «Стэфана Баторыя» на яго борце ў красавіку 1969 году накіраваўся таксама карэспандэнт Польскага радыё. Вось што сказаў журналісту капітан судна Ежы Пшэнны ўжо ў Манрэалі, перад адпраўленьнем назад у Гдыню.

Капітан Ежы Пшэнны: Гэта мой 80 альбо 90 рэйс паміж Польшчай і Канадай, і першы на судне «Стэфан Баторы». Гэта быў нармальны рэйс, бо ў паўночнай Атлянтыцы надвор’е заўсёды кепскае. Нягледзячы на ветранае надвор’е, карабель вельмі моцна не хістаўся на хвалях, што пазытыўна было ўспрынята пасажырамі. У Манрэаль мы прыбылі без спазьненьня, паводле раскладу. Свабодных месцаў на лайнэры не было. Падчас рэйсу ў Канаду на борце не было аўтамабіляў, цяпер перавозім у Польшчу больш за 20 машын.

За намі – перш этап рэканструкцыі судна, неўзабаве – другі, падчас якога камфорт падарожжа павысіцца, будзе, напрыклад, кінатэатар.Акрамя таго, мы будзем старацца пашыраць супрацу з нашымі замежнымі партнэрамі. Цяпер на шляху ў Канаду мы заходзім у порт Капэнгагена, неўзабаве будзем заходзіць па пасажыраў у Вялікабрытанію, а ў будучыні плянуем у францускія парты. Канадзкая правінцыя Квэбэк – франкамоўная, і таму мы пастараемся ўвайсьці на гэты рынак.

«Стэфан Баторы» быў пабудаваны ў 1952 годзе ў Галяндыі для мясцовай суднаходнай кампаніі – тады атрымаў назву «Маасдам». Яго водазьмяшчэньне складала больш за 15 тыс. тон, даўжыня – 153 мэтры, шырыня – 21 мэтар, а хуткасьць – 16,5 марскіх вузлоў. На судне быў устаноўлены паратурбінны рухавік амэрыканскай кампаніі General Electric.

У 1968 годзе галяндцы прадалі судна палякам. «Стэфан Баторы» меў працягваць багатую традыцыю іншага лайнэра «Баторы», які служыў 30 гадоў – з 1939 да 1969 году.

Пасьля прыбыцьця ў Гдыню судна перабудавалі. На лайнэры зьявілася актавая заля на 300 чалавек, дзіцячы пакой з цацкамі, саўна, спартыўная заля й дадатковы бар. Акрамя таго, былі адрамантаваныя й па сучаснаму аснаджаныя каюты, гаспадарчыя ды тэхнічныя памяшканьні.

Дарэчы, гаворыцца, што палякі так удала адрамантавалі лайнэр і яго рэканструявалі, што калі «Стэфан Баторы» зайшоў у порт Ратэрдаму, то галяндцы з фірмы, якая яго прадала, былі настолькі захопленыя, што нават прапанавалі судна адкупіць!

Прагулачныя
Прагулачныя палубы (закрытая й адкрытая) на судне / commons.wikimedia.org/Public Domain CC0

У 1969 годзе, які стаў першым навігацыйным сэзонам «Стэфана Баторыя», судна зьдзейсьніла 9 рэйсаў у Паўночную Амэрыку. Падарожжа на ім карысталася ажыятажам: у 1969 годзе білеты былі вельмі хутка раскупленыя – кожны рэйс праходзіў пры поўнай загрузцы судна.

Аркестар
Аркестар судна / commons.wikimedia.org/Public Domain CC0

У другой палове 1970 гадоў у сувязі з разьвіцьцём авіяцыі папулярнасьць марскіх падарожжаў пачала падаць. У сакавіку 1976 годзе «Стэфан Баторы» перастаў хадзіць у Нью-Ёрк, у 1977 годзе колькасьць рэйсаў праз акіян зьменшылася да шасьці. У 1988 годзе лайнэр быў выведзены з эксплюатацыі па тэхнічна-фінансавых прычынах.

Пасьля гэтага «Стэфан Баторы» быў куплены грэцкай кампаніяй, якая плянавала зрабіць зь яго круізны лайнэр. Аднак пляны зьмяніліся і ў 2000 годзе судна-легенда было парэзанае на мэталялом у Турцыі.

Валеры Саўко

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт