Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы кожнаму вучню абяцаюць па 72 эўра (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.04.2018 15:29
У Варшаве праходзіць зьезд кіроўнай кансэрватыўна-каталіцкай партыі «Права й справядлівасьць».

У Варшаве праходзіць зьезд кіроўнай партыі «Права й справядлівасьць» (ПіС), прысьвечаны выбарам у органы мясцовага самакіраваньня, якія адбудуцца восеньню бягучага году.
Лідар ПіС Яраслаў Качыньскі, якога называюць «чалавекам нумар адзін у Польшчы», паведаміў, што з заўтрашняга дня яго партыя пачынае сэрыю паездак па краіне. Актывісты партыі, у тым ліку высокапастаўленыя члены, плянуюць наведаць 600-700 населеных пунктаў, каб данесьці жыхарам сваю перадвыбарчую праграму й пераканаць у тым, каб галасавалі менавіта на іх.
У сваю чаргу прэм'ер-міністар краіны Матэвуш Маравецкі заявіў пра тое, што партыя плянуе для малых фірмаў зьменшыць узнос у фонд сацыяльнага страхаваньня, а таксама панізіць падаходны падатак для ўсіх фізычных асоб з 15% да 9%. Акрамя таго, прэмʼер паабяцаў кожнаму вучню да 18 гадоў штогадовую дапамогу перад навучальным годам у памеры 300 злотых (каля 72 эўра).

У Варшаве праходзіць зьезд кіроўнай кансэрватыўна-каталіцкай партыі «Права й справядлівасьць» (ПіС), прысьвечаны выбарам у органы мясцовага самакіраваньня, якія адбудуцца восеньню бягучага году.

Лідар ПіС Яраслаў Качыньскі, якога называюць «чалавекам нумар адзін у Польшчы», паведаміў, што з заўтрашняга дня яго партыя пачынае сэрыю паездак па краіне. Актывісты партыі, у тым ліку высокапастаўленыя члены, плянуюць наведаць 600-700 населеных пунктаў, каб данесьці жыхарам сваю перадвыбарчую праграму й пераканаць у тым, каб галасавалі менавіта за іх.

У сваю чаргу прэм'ер-міністар краіны Матэвуш Маравецкі заявіў пра тое, што партыя плянуе для малых фірмаў зьменшыць узнос у фонд сацыяльнага страхаваньня, а таксама панізіць падаходны падатак для ўсіх фізычных асоб з 15% да 9%. Акрамя таго, прэмʼер паабяцаў кожнаму вучню да 18 гадоў штогадовую дапамогу перад навучальным годам у памеры 300 злотых (каля 72 эўра).

вс

фота: PAP/Radek Pietruszka

Выступае
Выступае Яраслаў Качыньскі

На
На трыбуне - Матэвуш Маравецкі

Партыйны
Партыйны актыў
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт