Logo Polskiego Radia
Print

У Беластоку муніцыпальныя ўлады правяраюць дзіцячыя пляцоўкі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.04.2018 18:49
За несвоечасовую падрыхтоўку пляцоўкі да вясны - штраф у памеры 120 злотых.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Беластоку супрацоўнікі муніцыпальнай паліцыі і Ўпраўленьня гарадзкой маёмасьці праверылі амаль 50 дзіцячых пляцовак, паведамляе Польскае агенцтва друку. Мэта праверкі – запэўніць бясьпеку маленькім жыхарам гораду. Папрасіць праверыць дзіцячую пляцоўку можа кожны жыхар гораду па тэлефоне альбо праз інтэрнэт.
Праверка пляцовак адбываецца штогод вясною. Некаторыя пляцоўкі ня былі поўнасьцю падрыхтаваныя пасьля зімы, таму інспэктары загадалі камунальнікам адрамантаваць некаторыя аб’екты альбо іх пафарбаваць, а таксама замяніць пясок у пясочніцах. Акрамя таго, было дадзенае распараджэньне аб устанаўленьні шыльдаў пра забарону курэньня й спажываньня алькаголю ў месцах, дзе іх не было. На гэта камунальнікам дадзены час да канца мая. За невыкананьне распараджэньня пагражае штраф у памеры 500 злотых (120 эўра).

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт