Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве, магчыма, адбудзецца сустрэча Трампа і Кіма

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.04.2018 12:42
У Варшаве Паўночная Карэя мае вялікае пасольства, а Трамп наведаў польскую сталіцу ў ліпені 2017 года.
EPA/Cristobal Herrera

Амэрыканскі вэб-сайт Bloomberg.com апублікаваў у сераду сьпіс гарадоў, дзе, магчыма, адбудзецца сустрэча лідэраў ЗША і Паўночнай Карэі. Адным з іх зьяўляецца Варшава.

Паводле амэрыканскай адміністрацыі, перамовы пройдуць «на пачатку чэрвеня або раней». Дональд Трамп сказаў у аўторак, што ў якасьці месца для перамоў прымаюцца да ўвагі пяць гарадоў. Пакуль не вядома, якія гэта гарады, але, паводле агенцтва Bloomberg, саміт не адбудзецца ні на Карэйскім паўвостраве, ні ў Кітаі. Bloomberg.com абраў дзевяць месцаў. Адным з іх зьяўляецца Варшава, дзе «Паўночная Карэя мае вялікае пасольства», Дональд Трамп наведаў польскую сталіцу ў ліпені 2017 года.

Іншыя гарады, на якія робіць стаўку Bloomberg.com, гэта Бангкок, Прага, Жэнэва, Хэльсынкі, Сынгапур, Стакгольм, Осла і Улан-Батар.

Калі Кім Чэн Ын вырашыць ехаць на сустрэчу на цягніку, то ўсе іншыя месцы, акрамя сталіцы Манголіі, малаверагодныя.

Адзіная замежная паездка цяперашняга дыктатара Паўночнай Карэі адбылася ў сакавіку, калі ён наведаў Пэкін на цягніку.

Дональд Трамп заявіў, што ён можа адмовіцца ад заплянаванай сустрэчы з Кім Чэн Ынам, калі стане зразумелым, што яна не закончацца посьпехам.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт