Палякі пазытыўна ацэньваюць беларускую мэдыцыну й едуць лячыцца ў Беларусь
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
19.04.2018 16:32
Пацыентам з Польшчы падабаецца высокі ўзровень паслуг, напалову меншы кошт і тое, што не чакаюць у доўгіх чэргах.
Screen www.junior.bialystok.pl
Кампутарная тамаграфія, рэабілітацыя й іншыя мэдычныя працэдуры ў Беларусі каштуюць на палову менш, чым у Польшчы, паведамляе польскі сайт money.pl.
Да таго ж прайсьці абсьледаваньні й працэдуры можна адразу, бяз доўгіх чэргаў. Польскія пацыенты сьцьвярджаюць, што нават узровень аховы здароўя ў Беларусі вышэйшы, чым у Польшчы.
Мэдыцынскі турызм у Беларусь становіцца ўсё больш папулярным. Адной з прычын зьяўляецца магчымасьць бязьвізавых паездак у Горадню. У горадзе на Нёмане можна прайсьці практычна ўсе абсьледаваньні й лячэньне - ад кардыялёгіі па плястычную хірургію.
Яшчэ адна прычына, па якой палякі ўсё часьцей едуць лячыцца ў суседнюю краіну, гэта пастаянны рост узроўню мэдыцынскіх паслуг у Беларусі. Гэта падкрэсьліваюць як арганізатары мэдыцынскага турызму, так і самі пацыенты.
яс