Logo Polskiego Radia
Print

Паўночная Карэя спыніла ядзерныя і ракетныя выпрабаваньні

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.04.2018 10:33
«Цяпер цэлая партыя і народ павінны засяродзіцца на разьвіцьці сацыялістычнай эканомікі».
PAP/EPA/KCNA

Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын заявіў пра спыненьне ядзерных выпрабаваньняў і спыненьне тэстаў міжкантынэнтальных балістычных ракет. Ён таксама паінфармаваў, што быў зачынены аб’ект, дзе праводзіліся ядзерныя дасьледаваньні.

Рашэньне ў пятніцу прыняў Цэнтральны камітэт кіроўнай Партыі працы Карэі. «Цяпер цэлая партыя і народ павінны засяродзіцца на разьвіцьці сацыялістычнай эканомікі. Гэта новая стратэгічная лінія партыі», – абвясьціў кіраўнік КНДР.

Рашэньне спыніць ядзерныя выпрабаваньні Кім Чэн Ын чальцам Цэнтральнага камітэта патлумачыў тым, што разьвіцьцё вайсковай атамнай праграмы закончылася посьпехам і няма неабходнасьці праводзіць чарговыя тэсты.
Рашэньне абвешчанае за тыдзень да плянаванага саміту лідараў абедзьвюх Карэй.

Амэрыканскі прэзыдэнт Дональд Трамп назваў падзею «вялікім прагрэсам і вельмі добрай навіной як для сьвету, там і для Паўночнай Карэі».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт