Logo Polskiego Radia
Print

Трэці дзень у польскім Сэйме пратэстуюць бацькі дзяцей-інвалідаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.04.2018 11:02
У будынку Сэйму яны знаходзяцца кругласутачна са сваімі хворымі дзецьмі.
PAP/Bartłomiej Zborowski

Пратэстоўцы заяўляюць, што не пакінуць Сэйм, пакуль іх патрабаваньня ня будуць выкананыя.

Бацькі патрабуюць, між іншым, павялічыць памер дадатку на рэабілітацыю для дзяцей, якім споўніцца 18 гадоў і павышэньня сацыяльнай пэнсіі па інваліднасьці.
У пятніцу з удзельнікамі пратэсту сустрэліся прэзыдэнт Анджэй Дуда, прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі і міністар працы і сацыяльнай палітыкі Эльжбэта Рафальска.

Сёньня віцэ-прэм’ер Бэата Шыдла паведаміла, што з учарашняга дня ў Міністэрстве сям’і і працы распачалася падрыхтоўка праекту ў справе падтрымкі для асоб з абмежаванымі магчымасьцямі. «Законапраект будзе падрыхтаваны як мага хутчэй», – сказала Бэата Шыдла і заклікала ўдзельнікаў пратэсту вярнуцца да дому.

Матэвуш Маравецкі паабяцаў стварыць спэцыяльны фонд падтрымкі інвалідаў. Сродкі ў фонд паступалі б з падатку, накладзенага на багатых палякаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт