Logo Polskiego Radia
Print

Пад ціскам пратэстаў прэм'ер Армэніі падаў у адстаўку

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.04.2018 12:12
Дэманстранты 11 дзён патрабавалі адстаўкі прэм’ер-міністра, былога прэзыдэнта Сержа Саргсяна.
PAP/EPA/PHOTOLURE

Сотні жыхароў сталіцы Армэніі Ерэвану вышлі сёньня на вуліцы гарадоў, патрабуючы адстаўкі прэм’ер-міністра, былога прэзыдэнта Сержа Саргсяна. Панядзелак – гэта ўжо адзінаццаты дзень пратэстаў. Рух на многіх вуліцах Ерэвану заблякаваны. У горадзе праходзяць некалькі асобных маршаў і дэманстрацый. Да студэнтаў далучылася група маладых вайскоўцаў у палявых мундзірах. Студэнты абвясьцілі страйк.
У нядзелю паліцыя затрымала лідара пратэстаў Нікаля Пашыняна, які 17 красавіка абвясьціў аксамітную рэвалюцыю ў Армэніі. Невядома, дзе ён знаходзіцца. Затрыманьне адбылося адразу пасьля сустрэчы з прэм’ерам Сержам Саргсянам. Размова, якую трансьлявалі СМІ, завяршылася пасьля трох хвілін. Прэм’ер-міністар выйшаў з сустрэчы пасьля таго, як Пашынян заявіў, што адзінай прымальнай прапановай будзе адстаўка Саргсяна. Паводле кіраўніка ўраду, гэта шантаж, а не дыялёг.
У нядзелю на шматтысячным мітынгу апазыцыі было прынятае рашэньне, што пакуль новы прэм’ер ня сыдзе з пасады, мірныя акцыі пратэсту будуць праходзіць штодзённа. Учора былі затрыманыя 270 пратэстоўцаў.
У выніку зьмен канстытуцыі Армэнія перайшла з прэзыдэнцкага на парлямэнцкі лад. Серж Саргсян – цяперашні прэм’ер-міністар атрымаў значна больш паўнамоцтваў. Удзельнікі пратэстаў абвінавачваюць яго ў карупцыі і захопе ўлады.

Сотні жыхароў сталіцы Армэніі Ерэвану вышлі сёньня на вуліцы гарадоў, патрабуючы адстаўкі прэм’ер-міністра, былога прэзыдэнта Сержа Саргсяна. Панядзелак – гэта ўжо адзінаццаты дзень пратэстаў. Рух на многіх вуліцах Ерэвану заблякаваны. У горадзе праходзяць некалькі асобных маршаў і дэманстрацый. Да студэнтаў далучылася група маладых вайскоўцаў у палявых мундзірах. Студэнты абвясьцілі страйк.

У нядзелю паліцыя затрымала лідара пратэстаў Нікаля Пашыняна, які 17 красавіка абвясьціў аксамітную рэвалюцыю ў Армэніі. Невядома, дзе ён знаходзіцца.

Затрыманьне адбылося адразу пасьля сустрэчы з прэм’ерам Сержам Саргсянам. Размова, якую трансьлявалі СМІ, завяршылася пасьля трох хвілін. Прэм’ер-міністар выйшаў з сустрэчы пасьля таго, як Пашынян заявіў, што адзінай прымальнай прапановай будзе адстаўка Саргсяна. Паводле кіраўніка ўраду, гэта шантаж, а не дыялёг.

У нядзелю на шматтысячным мітынгу апазыцыі было прынятае рашэньне, што пакуль новы прэм’ер ня сыдзе з пасады, мірныя акцыі пратэсту будуць праходзіць штодзённа. Учора былі затрыманыя 270 пратэстоўцаў.

У выніку зьмен канстытуцыі Армэнія перайшла з прэзыдэнцкага на парлямэнцкі лад. Серж Саргсян – цяперашні прэм’ер-міністар атрымаў значна больш паўнамоцтваў. Удзельнікі пратэстаў абвінавачваюць яго ў карупцыі і захопе ўлады.

Сёньня стала вядома, што Серж Саргсян пад ціскам пратэстаў усё ж падаў у адстаўку.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт