Logo Polskiego Radia
Print

Прафсаюзы авіякампаніі LOT пагражаюць страйкам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.04.2018 16:07
90% удзельнікаў рэфэрэндуму падтрымала пратэстацыйную акцыю, якая павінна адбыцца 1 траўня.
Экіпаж авіякампаніі LOTЭкіпаж авіякампаніі LOTфота: прэс-служба LOT

Прафсаюзы авіякампаніі LOT пагражаюць страйкам
90% удзельнікаў рэфэрэндуму падтрымала пратэстацыйную акцыю, якая павінна адбыцца 1 траўня.
„Страйк у польскай авіякампаніі LOT будзе нелегальны”, - сьцьвярджае кіраўніцтва дзяржаўнага авіяперавозчыка. Сёньня прафсаюзы авіякампаніі LOT паведамілі, што ў рэфэрэндуме, на якім было вынесенае пытаньне аб правядзеньні страйку, прыняло ўдзел больш за 50% калектыву. У тым ліку больш за 90% удзельнікаў падтрымалі пратэстацыйную акцыю, якая павінна адбыцца 1 траўня.
Старшыня авіякампаніі Рафал Мільчарскі (Rafał Milczarski) заявіў, што лічыць дзеяньні прафсаюзаў незаконнымі, міз іншым, з-за шматлікіх фармальных парушэньняў, зафіксаваных, паводле яго, падчас галасаваньня.
Ён таксама запэўніў, што кампанія будзе рабіць усё, каб пасажыры як найменш пацярпелі ад наступстваў магчымай пратэстацыйнай акцыі.
Нагадаем, прафсаюзы авіякампаніі LOT патрабуюць, між іншым, павышэньня заработнай платы.
аз

„Страйк у польскай авіякампаніі LOT будзе нелегальны”, - сьцьвярджае кіраўніцтва дзяржаўнага авіяперавозчыка.

Сёньня прафсаюзы авіякампаніі LOT паведамілі, што ў рэфэрэндуме, на якім было вынесенае пытаньне аб правядзеньні страйку, прыняло ўдзел больш за 50% калектыву. У тым ліку больш за 90% удзельнікаў падтрымалі пратэстацыйную акцыю, якая павінна адбыцца 1 траўня.

Старшыня авіякампаніі Рафал Мільчарскі (Rafał Milczarski) заявіў, што лічыць дзеяньні прафсаюзаў незаконнымі, між іншым, з-за шматлікіх фармальных парушэньняў, зафіксаваных, паводле яго, падчас галасаваньня.

Ён таксама запэўніў, што кампанія будзе рабіць усё, каб пасажыры як найменш пацярпелі ад наступстваў магчымай пратэстацыйнай акцыі.

Нагадаем, прафсаюзы авіякампаніі LOT патрабуюць, між іншым, павышэньня заработнай платы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт