Logo Polskiego Radia
Print

Паўночнакарэйскі лідар зрабіў першы візіт у Паўднёвую Карэю за апошнія 65 гадоў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.04.2018 10:39
Мун Чжэ Ін і Кім Чэн Ын абвясьцілі новую эру – эру міру ў адносінах паміж абедзьвюма дзяржавамі.
PAP/EPA/KOREA SUMMIT PRESS POOL / POOL

Паўночнакарэйскі лідар зрабіў першы візіт у Паўднёвую Карэю за апошнія 65 гадоў
У памежнай вёсцы Пханмунджом Кім Чэн Ын сустрэўся з прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Інам.
Пры сустрэчы палітыкі паціснулі адзін аднаму рукі. Кім Чэн Ын назваў свой візыт у Паўднёвую Карэю момантам пачатку новай гісторыі і эры сьвету. Трымаючыся за рукі, абодва палітыка затым сымбалічна перасеклі мяжу ў паўночным напрамку і зноў вярнуліся на паўднёвакарэйскую тэрыторыю.
«З таго моманту, як старшыня Кім пераступіў праз дэмаркацыйную лінію, Пханмунджом стаў сымбалем міру, а не падзелу», – заўважыў Мун Чжэ Ін.
Гэта ўжо трэцяя сустрэча кіраўнікоў карэйскіх дзяржаў пасьля заканчэньня вайны ў Карэі, аднак два папярэднія саміту – у 2000 і 2007 гадах – праходзілі ў Пхэньяне. Таму цяперашнюю сустрэчу сусьветная грамадзкасьць называе гістарычнай падзеяй.
Перамовы будуць працягвацца да вечара. Пасьля будзе апублікаванае супольная заява прэзыдэнтаў.

Пры сустрэчы палітыкі паціснулі адзін аднаму рукі. Кім Чэн Ын назваў свой візыт у Паўднёвую Карэю момантам пачатку новай гісторыі і эры сьвету. Трымаючыся за рукі, абодва палітыкі затым сымбалічна перасеклі мяжу ў паўночным напрамку і зноў вярнуліся на паўднёвакарэйскую тэрыторыю.

«З таго моманту, як старшыня Кім пераступіў праз дэмаркацыйную лінію, Пханмунджом стаў сымбалем міру, а не падзелу», – заўважыў Мун Чжэ Ін.

Гэта ўжо трэцяя сустрэча кіраўнікоў карэйскіх дзяржаў пасьля заканчэньня вайны ў Карэі, аднак дзьве папярэднія – у 2000 і 2007 гадах – праходзілі ў Пхэньяне. Таму цяперашнюю сустрэчу сусьветная грамадзкасьць называе гістарычнай падзеяй.

У апублікаванай супольнай заяве лідары абедзьвюх Карэй заявілі пра дэнуклеарызацыю паўвыспы. Мун Чжэ Ін і Кім Чэн Ын абвясьцілі новую эру – эру міру ў адносінах паміж абедзьвюма карэйскімі дзяржавамі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт