Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ ня выдзеліць сродкаў на будаўніцтва новага аэрапорта ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.04.2018 10:41
Аэрапорт, які паўстане ў рамках Цэнтральнага камунікацыйнага порту, можа часткова фінансавацца за сродкі ад камэрцыйных інвэстараў.
Міністар інвэстыцый і разьвіцьця  Ежы КвяціньскіМіністар інвэстыцый і разьвіцьця Ежы Квяціньскіwww.premier.gov.pl

Польшча будзе імкнуцца атрымаць падтрымку ЭЗ для будаўніцтва чыгуначнай і дарожнай часткі Цэнтральнага камунікацыйнага порту (ЦКП) (Centralny Port Komunikacyjny). Паведаміў аб гэтым міністар інвэстыцый і разьвіцьця Ежы Квяціньскі (Jerzy Kwieciński). Ён адзначыў, аднак, што цяперашнія правілы ЭЗ не дазваляюць падтрымліваць будаўніцтва аэрапортаў, за выключэньнем пытаньняў, якія тычацца павышэньня бясьпекі.

Міністар зазначыў, што кошт будаўніцтва дарожнай і чыгуначнай частак праекту ЦКП складае каля паловы ад агульнага кошту праекту, які ацэньваецца ў 30-35 млрд злотых (7-8 млрд эўра). Міністар Квяціньскі сказаў таксама, што аэрапорт, які паўстане ў рамках ЦКП, можа часткова фінансавацца за кошт сродкаў, якія паступяць ад камэрцыйных інвэстараў.

Новы аэрапорт будзе пабудаваны паміж Варшавай і горадам Лодзь і гэта павінен быць адзін з найбуйнейшых аэрапортаў у Эўропе. У канчатковым рахунку ён павінен прымаць 100 млн пасажыраў.

Цэнтральны камунікацыйны порт павінен быць пабудаваны да канца 2027 году.

Польскі ўрад плянуе, што недалёка ад ЦПС паўстане мястэчка «Аэрапорт-Сіці» з 50 тысячамі жыхароў.

яс/паводле tvn24bis.pl

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт