Logo Polskiego Radia
Print

Праз сэкс-скандал адмененая сёлетняя Нобэлеўская прэмія па літаратуры

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 04.05.2018 12:04
18 жанчын абвінавацілі мужа адной з чальцоў Каралеўскай Акадэміі ў сэксуальных дамаганьнях.
pixabay.com/Public Domain CC0

Праз сэкс-скандал адмененая Нобэлеўская прэмія па літаратуры
Каралеўская акадэмія Швэцыі вырашыла сёлета не ўручаць Нобэлеўскую прэмію па літаратуры.
Аднак у наступным 2019 годзе Нобэлеўскую прэмію па літаратуры атрымае ажно два ляўрэаты. Гэтае рашэньне стала працягам гучнага сэксуальнага скандалу, які скалыхнуў Акадэмію летась у лістападзе.
18 жанчын абвінавацілі Жана-Клода Арно (мужа аднаго з чальцоў Акадэміі Катарыны Фростэнсон) у сэксуальных дамаганьняў.
Нобэлеўская прэмія па літаратуры прысуджаецца за стварэньне духоўна адметных твораў. У выбары ляўрэатаў удзельнічаюць ня толькі швэдзкія акадэмікі, але і літаратаразнаўцы з іншых краін сьвету.
Працэс абраньня ляўрэатаў узнагароды адбываецца ў выключнай таямніцы. Дакумэнты зьвязаныя з выбарам пераможцаў рассакрэчваюцца пасьля таго, як з моманту цырымоніі ўзнагароджаньня мінае 50 гадоў. Рассакрэчваньне пратаколаў Нобэлеўскага камітэту адбываецца выключна ў навуковых мэтах.
Звычайна ляўрэаты абіраюцца штогод у верасьні, а іх імёны абвяшчаюцца ў верасьні. У кастрычніку 2015 года ляўрэатам узнагароды Нобэля па літаратуры стала беларуска Сьвятлана Аляксандраўна Алексіевіч.
эж

Каралеўская акадэмія Швэцыі вырашыла сёлета не ўручаць Нобэлеўскую прэмію па літаратуры. Аднак у наступным 2019 годзе прэмію па літаратуры атрымаюць ажно два ляўрэаты.

Гэтае рашэньне стала працягам гучнага сэксуальнага скандалу, які скалыхнуў Акадэміяй летась у лістападзе. 18 жанчын абвінавацілі Жана-Клода Арно (мужа адной з чальцоў Акадэміі Катарыны Фростэнсан) у сэксуальных дамаганьнях.

Нобэлеўская прэмія па літаратуры прысуджаецца за стварэньне духоўна адметных твораў. У выбары ляўрэатаў удзельнічаюць ня толькі швэдзкія акадэмікі, але і літаратаразнаўцы з іншых краін сьвету.

Працэс абраньня ляўрэатаў узнагароды адбываецца ў выключнай таямніцы. Дакумэнты зьвязаныя з выбарам пераможцаў рассакрэчваюцца пасьля таго, як з моманту цырымоніі ўзнагароджаньня мінае 50 гадоў. Рассакрэчваньне пратаколаў Нобэлеўскага камітэту адбываецца ў навуковых мэтах.

Звычайна ляўрэаты абіраюцца штогод у верасьні, а іх імёны абвяшчаюцца ў верасьні. У кастрычніку 2015 года ляўрэатам узнагароды Нобэля па літаратуры стала беларуска Сьвятлана Алексіевіч.
эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт