Logo Polskiego Radia
Print

У Нямеччыне распачатае будаўніцтва Nord Stream 2

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 04.05.2018 12:38
Супраць пракладкі другой лініі Паўночнай Плыні актыўна пратэстуюць Польшча і прыбалтыйскія рэспублікі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: bauportalat/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Нямеччыне распачатае будаўніцтва Nord Stream 2
У горадзе Лубмін на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора, пачалося будаўніцтва нямецкай часткі газаправода Паўночная Плынь 2. Супраць ажыцьцяўленьня гэтага расейскага праекту, прыватнасьці, рашуча выступае Польшча.
Зараз на будаўнічай пляцоўцы ў нямецкім Любміне адбываецца заліўка падмурку, на якім паўстане тэрмінал атрыманьня расейскага газу. Будаўнічыя працы вядуцца на паверхні агульнаю плошчай 6 га.
Будаўніцтва распачалося, нягледзячы на тое, што ня ўсе краіны акваторыя Балтыйскага мору далі дазвол на пракладку Nord Stream 2. Улады Каралеўства Швэцыі і Каралеўства Даніі пакуль устрымаліся і не далі расейскаму боку дазвол на будаўніцтва.
Супраць пракладкі другой ліні Паўночнай Плыні актыўна пратэстуюць Польшча і прыбалтыйскія рэспублікі. На думку прадстаўнікоў гэтых краін сьцьвярджаюць, што праца газаправоду Nord Stream 2 павялічыць залежнасьць абʼяднанай Эўропы ад паставак расейскага газу.
Па дадзеных Эўрапейскай Камісіі, праект не адпавядае энэргетычным мэтам Эўразьвязу. Акрамя таго, Дзярждэпартамэнт ЗША раскрытыкаваў дадзеную інвэстыцыю расейскай дзяржаўнай карпарацыі Газпромам У выпадку, калі будаўніцтва будзе адбывацца згодна з плянам, но другая лінія Паўночнай Плыні будзе ўведзеная ў эксплянтацыю напрыканцы наступнага года.
эж

У горадзе Любмін, на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора, пачалося будаўніцтва нямецкай часткі газаправода Паўночная Плынь 2. Супраць ажыцьцяўленьня гэтага расейскага праекту рашуча выступае Польшча.

Зараз на будаўнічай пляцоўцы ў нямецкім Любміне адбываецца заліўка падмурку, на якім паўстане тэрмінал атрыманьня расейскага газу.

Будаўніцтва распачалося, нягледзячы на тое, што ня ўсе краіны акваторыі Балтыйскага мора далі дазвол на пракладку Nord Stream 2. Улады Каралеўства Швэцыі і Каралеўства Даніі пакуль устрымаліся і не далі расейскаму боку дазволу на будаўніцтва.

Супраць пракладкі другой лініі Паўночнай Плыні актыўна пратэстуюць Польшча і прыбалтыйскія рэспублікі. На думку прадстаўнікоў гэтых краін, праца газаправоду Nord Stream 2 павялічыць залежнасьць абʼяднанай Эўропы ад паставак расейскага газу.

Па дадзеных Эўрапейскай Камісіі, праект не адпавядае энэргетычным мэтам Эўразьвязу. Акрамя таго, Дзярждэпартамэнт ЗША раскрытыкаваў дадзеную інвэстыцыю расейскай дзяржаўнай карпарацыі Газпром.

У выпадку, калі будаўніцтва будзе адбывацца згодна з плянам, другая лінія Паўночнай Плыні будзе ўведзеная ў эксплюатацыю напрыканцы наступнага года.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт