Logo Polskiego Radia
Print

Міністры абароны ЭЗ сустракаюцца ў Баўгарыі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 05.05.2018 12:28
Нефармальны саміт прысьвечаны эўрапейскім апэрацыям крызыснага рэагаваньня.
Foto: eu2018bg.bg

У баўгарскай сталіцы Сафіі праходзіць нефармальны саміт міністраў абароны Эўрапейскага Зьвязу.

Галоўнай тэмай саміту стала справа будучай формы Сталага структурнага супрацоўніцтва ЭЗ (Pesco), эўрапейскіх апэрацыі крызыснага рэгуляваньня, а таксама рэалізацыя задач Эўрапейскага абароннага агенцтва (EDA).

Пасяджэньне прайшло пад старшынствам кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ Фэдэрыкі Магерыні.

У сустрэчы ўдзельнічаў міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак. У Сафіі польскі міністар сустрэўся з міністрам узброеных сілаў Францыі Флярэнсам Парлі, намесьнікам Генэральнага сакратара па справах падтрыманьня міру Жан-Піерам Лякруа і міністрам абароны Баўгарыі Красімірам Каракачанавым.

Сустрэчы прайшлі ў фармаце двухбаковых перамоў.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт