Logo Polskiego Radia
Print

Польшча арганізуе паседжаньне Рады бясьпекі ААН

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.05.2018 12:32
Неафіцыйнае паседжаньне будзе прысьвечана праблеме дзяцей ва ўзброеных канфліктах.
Foto: MSZ RP/msz.gov.pl

Гэта першая ініцыятыва Варшавы з пачатку польскага старшынства ў РБ ААН, – паведаміла МЗС Польшчы.

Абмеркаваньне адбудзецца 7 траўня і будзе засяроджана на вопыце краін Афрыкі (Бераг Слановай Косьці, Чад, Дэмакратычная Рэспубліка Конга і Судан) у забесьпячэньні стандартаў абароны правоў дзяцей ва ўзброеных канфліктах.

Сярод выступоўцаў будуць: Спэцыяльны прадстаўнік Генэральнага сакратара па пытаньнях дзяцей і ўзброеных канфліктах – Вірджынія Гамбія, прадстаўнікі ЮНІСЭФ, сакратарыяту Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Абмеркаваньне будзе праходзіць пад старшынствам прадстаўніка Польшчы ў ААН у Нью-Ёрку Ёанны Вранэцкай.

Польшча стала нясталым сябрам Рады Бясьпекі ААН з 1 студзеня бягучага года і застанецца да канца сьнежня 2019 года.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт