Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь: будаўніцтва БелАЭС — сувэрэннае права краіны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.05.2018 11:11
Пасольства Беларусі: Летувa ставіць пад сумнеў нават меркаваньне й аўтарытэт МАГАТЭ.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусь: будаўніцтва БелАЭС — сувэрэннае права краіны
Пасольства Беларусі: Летувы падвяргае сумневу нават меркаваньне й аўтарытэт МАГАТЭ.
Беларусь разглядае адносіны зь Летувой комплексна, у іх тэма будаўніцтва БелАЭС зьяўляецца адным з элемэнтаў, няхай і тым, па якім ёсьць сур`ёзныя разыходжаньні. Пра гэта гаворыцца ў заяве пасольства Беларусі ў Летуве ў сувязі з выказваньнямі летувіскага міністра замежных спраў Лінаса Лінкявічуса ў інтэрвію парталу tut.by.
„Мы ўдзячныя летувіскаму боку за „клопат” аб бясьпецы БелАЭС. Але яе будаўніцтва, якое мы плянуем завяршыць у адпаведнасьці з тэрмінамі, сувэрэннае права любой краіны(…) Называючы БелАЭС „элемэнтам, з нагоды якога мы, напэўна, так і не дамовімся”, кіраўнік МЗС Летувы публічна адмаўляе такую магчымасьць і апрыёры выключае гэту тэму з абмеркаваньня”, - чытаем у заяве.
Пасольства Беларусі адзначае, што, прытрымліваючыся не зусім дыпляматычных падыходаў, кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Летувы падвяргае сумневу нават меркаваньне й аўтарытэт МАГАТЭ — „адзінай кампэтэнтнай міжнароднай арганізацыі па гэтых пытаньнях”.
„Сумна, што міністар Лінкявічус публічна ўвязвае тэму БелАЭС з разьвіцьцём беларуска-эўрапейскіх адносін. Гэта недальнабачны падыход. Станцыя будзе пабудавана, Беларусь і ЭЗ застануцца суседзямі, якім жыцьцёва неабходна разьвіваць узаемадзеяньне па розных кірунках”, - гаворыцца ў заяве пасольства Беларусі ў Летуве.
belapan.com/аз

Беларусь разглядае адносіны зь Летувой комплексна, у іх тэма будаўніцтва БелАЭС зьяўляецца адным з элемэнтаў, няхай і тым, па якім ёсьць сур`ёзныя разыходжаньні. Пра гэта гаворыцца ў заяве пасольства Беларусі ў Летуве ў сувязі з выказваньнямі летувіскага міністра замежных спраў Лінаса Лінкявічуса ў інтэрвію парталу tut.by.

„Мы ўдзячныя летувіскаму боку за „клопат” аб бясьпецы БелАЭС. Але яе будаўніцтва, якое мы плянуем завяршыць у адпаведнасьці з тэрмінамі, сувэрэннае права любой краіны(…) Называючы БелАЭС „элемэнтам, з нагоды якога мы, напэўна, так і не дамовімся”, кіраўнік МЗС Летувы публічна адмаўляе такую магчымасьць і апрыёры выключае гэту тэму з абмеркаваньня”, - чытаем у заяве.

Пасольства Беларусі адзначае, што, прытрымліваючыся не зусім дыпляматычных падыходаў, кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Летувы ставіць пад сумнеў нават меркаваньне й аўтарытэт МАГАТЭ — „адзінай кампэтэнтнай міжнароднай арганізацыі па гэтых пытаньнях”.

„Сумна, што міністар Лінкявічус публічна ўвязвае тэму БелАЭС з разьвіцьцём беларуска-эўрапейскіх адносін. Гэта недальнабачны падыход. Станцыя будзе пабудавана, Беларусь і ЭЗ застануцца суседзямі, якім жыцьцёва неабходна разьвіваць узаемадзеяньне па розных кірунках”, - гаворыцца ў заяве пасольства Беларусі ў Летуве.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт