Logo Polskiego Radia
Print

Украінцы маюць пераканаўчыя доказы ўдзелу Расеі ў абстрэле Марыюпаля ў 2015 г

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.05.2018 10:04
У выніку абстрэлу з пускавых установак "Град" былі забітыя 29 мірных грамадзян, 92 атрымалі раненьні.
0629.com.ua

"Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) сабрала доказы непасрэднага ўдзелу расейскай арміі ў абстрэле Марыюпаля на Азоўскім моры ў 2015 годзе", – сказаў кіраўнік СБУ Васіль Грыцак.

24 студзеня 2015 года ўсходнія жылыя раёны Марыюпаля, важнага порту на паўднёвым усходзе Ўкраіны, абстрэльваліся з пускавых установак Град. 29 мірных грамадзян былі забітыя, 92 атрымалі раненьні. Па дадзеных СБУ, Марыюпаль быў атакаваны з тэрыторыі Расеі і Данецкай вобласьці.

Служба бясьпекі Ўкраіны мае запісы тэлефонных размоваў і іншыя дакумэнты, якія пацьвярджаюць удзел расейскіх войскаў у атацы на жылыя раёны Марыюпаля. "Гэтыя матэрыялы будуць накіраваныя ў Міжнародны Суд ААН у Гаазе", – сказаў Грыцак.

У Расеі абстрэлам кіраваў генэрал Сьцяпан Ярашук. З тэрыторыі, акупанавай сэпаратыстамі, камандаваў палкоўнік рускай арміі Аляксандар Цаплюк. Каардынацыяй атакі займаўся расейскі падпалкоўнік Максім Уласаў – паведаміла СБУ.

Калі расейскія камандзіры і салдаты атрымалі інфармацыю пра тое, што на месца накіроўваецца місія АБСЭ, яны пачалі размываць сьляды злачынства і хаваць абсталяваньне, каб потым забраць яго ў Расею.

niezalezna.pl/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт