Logo Polskiego Radia
Print

Банк мусіць выплаціць кампэнсацыю за скрадзеныя грошы з інтэрнэт-рахунку

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.05.2018 16:50
Такі прысуд прыняў Вярхоўны суд Польшчы па справе кліенткі аднаго з польскіх банкаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Вярхоўны суд вырашыў, што банк мусіць выплаціць кампэнсацыю за скрадзеныя грошы з інтэрнэт-рахунку.

У выпадку інтэрнэтнага крадзяжу грошай з банкаўскага рахунку кліент мае права запатрабаваць у банку выплату кампэнсацыі за страты, якія вынікаюць з дэфэктнай працы банкаўскай сыстэмы. Такі прысуд прыняў Вярхоўны суд Польшчы па справе кліенткі аднаго з польскіх банкаў, дадзеныя якой для лагаваньня перахапілі хакеры і скралі яе грошы. Банк палічыў гэта віной кліенткі, аднак суд сьцьвердзіў, што ў гэтым выпадку банк не прытрымліваўся належнай абачлівасьці.

Эканаміст Адам Гжэшак падкрэсьлівае, што кампэнсацыі ня будуць прызнавацца кожнаму аўтаматычна. Кожная справа павінна разглядацца паасобку.

А.Гжэшак: Нельга казаць, што, незалежна ад таго, што зробіць кліент, банк прыме на сябе віну. Ведаючы банкі, яны так проста на гэта ня пойдуць. Але гэты прысуд трэба лічыць папярэджаньнем і заклікам быць уважлівым як для кліентаў, так і для банкаў.

Эканаміст падкрэсьлівае, што ўсё больш злачынных груп выкарыстоўваюць наіўнасьць інтэрнаўтаў, а таксама халатнасьць і бесклапотнасьць банкаў у дачыненьні да некаторых працэдур бясьпекі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт