Logo Polskiego Radia
Print

У Налібаках ушанавалі памяць палякаў, забітых савецкімі партызанамі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.05.2018 16:44
У Налібаках пад Менскам адбылася памятная цырымонія ў 75-ю гадавіну расстрэлу польскіх жыхароў гэтай вёскі.
nalibaki.org

Злачынства было зьдзейсьнена савецкімі партызанамі.

8 мая 1943 г. савецкія партызаны з брыгады імя Іосіфа Сталіна пры падтрымцы іншых войскаў увайшлі ў сяло Налібакі. Былі забітыя 128 польскіх грамадзян, якіх саветы падазравалі ў прыналежнасьці да Арміі Краёвай ці мясцовай самаабароны. Сярод загінулых былі жанчыны і дзеці. Па некаторых дадзеных, у акцыі ўдзельнічалі таксама габрэйскія партызаны.

Сёньня, у гадавіну разьні ў касьцёле ў Налібаках, адбылося набажэнства. Затым вернікі пайшлі на могілкі. Яны ўсклалі кветкі і запалілі сьвечкі на магілах забітых і ля помніка ў памяць жыхароў вёскі.

На цырымоніі прысутнічала кіраўніцтва Саюзу палякаў у Беларусі, непрызнаванага беларускімі ўлады.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт