Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнік МЗС Польшчы наведае польскі ваенны кантынгент у Латвіі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.05.2018 11:29
Кіраўнік польскай дыпляматыі Яцэк Чапутовіч сустрэўся таксама са сваім латвійскім калегам Эдгар Рынкевічам.
Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч.Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч. PAP/EPA/Toms Kalnins

Кіраўнік МЗС Польшчы наведае польскі ваенны кантынгент у Латвіі
Міністар Яцэк Чапутовіч знаходзіцца з аднадзённым рабочым візытам у Латвіі.
Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) пачаў аднадзённы рабочы візыт у Латвіі. Кіраўнік польскай дыпляматыі, у прыватнасьці, наведаў Нацыянальную бібліятэку Латвіі ў Рызе.
Паводле міністра Чапутовіча, абедзьве краіны аб'ядноўвае шматвяковая гісторыя й агульны лёс. Ён таксама зьвярнуў увагу на важныя юбілеі, якія ў гэтым годзе сьвяткуюць Польшча й Латвія. Нагадаем, Латвія сьвяткуе сёлета стагодзьдзе з дня абвяшчэньня незалежнасьці.
„Я хацеў бы пажадаць як палякам, так і латышам, каб 100-годзьдзе латвійскай дзяржавы й 100-годзьдзе вяртаньня незалежнасьці Польшчы яшчэ больш наблізілі абодва народы й стварылі асновы для пасьпяховых адносін у будучыні”, - сказаў міністар Чапутовіч.
Кіраўнік польскай дыпляматыі сустрэнецца сёньня са сваім латвійскім калегам Эдгар Рынкевічам. Таксама наведае польскі ваенны кантынгент, які зьяўляецца часткай шматнацыянальнай баявой групы NATO ў Латвіі. Польскія жаўнеры дысьлякуюцца ў гарадку Адажы з чэрвеня 2017 году. Іх місія, гэта рэалізацыя пастановаў саміту Паўночнаатлянтычнага пакту ў Варшаве.
аз

Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) пачаў аднадзённы рабочы візыт у Латвіі. Кіраўнік польскай дыпляматыі, у прыватнасьці, наведаў Нацыянальную бібліятэку Латвіі ў Рызе.

Паводле міністра Чапутовіча, абедзьве краіны аб'ядноўвае шматвяковая гісторыя й агульны лёс. Ён таксама зьвярнуў увагу на важныя юбілеі, якія ў гэтым годзе сьвяткуюць Польшча й Латвія. Нагадаем, Латвія сьвяткуе сёлета стагодзьдзе з дня абвяшчэньня незалежнасьці.

„Я хацеў бы пажадаць як палякам, так і латышам, каб 100-годзьдзе латвійскай дзяржавы й 100-годзьдзе вяртаньня незалежнасьці Польшчы яшчэ больш наблізілі абодва народы й стварылі асновы для пасьпяховых адносін у будучыні”, - сказаў міністар Чапутовіч.

Кіраўнік польскай дыпляматыі сустрэўся таксама са сваім латвійскім калегам Эдгарам Рынкевічам. Ён таксама наведае польскі ваенны кантынгент, які зьяўляецца часткай шматнацыянальнай баявой групы NATO ў Латвіі.

Польскія жаўнеры дысьлякуюцца ў гарадку Адажы з чэрвеня 2017 году. Іх місія, гэта рэалізацыя пастановаў саміту Паўночнаатлянтычнага альянсу ў Варшаве.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт