Logo Polskiego Radia
Print

Польшча правярае канцэрн „Газпром”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.05.2018 13:02
Польскі бок падазрае, што быў створаны нефармальны кансорцыюм для фінансаваньня газаправоду Nord Stream 2.
Старшыня Ўпраўленьня па пытаньнях канкурэнцыі й спажыўцоў Марэк Нехцял.Старшыня Ўпраўленьня па пытаньнях канкурэнцыі й спажыўцоў Марэк Нехцял. PAP/Rafał Guz

Польшча правярае канцэрн „Газпром”
Польскі бок падазрае, што быў створаны нефармальны кансорцыюм дзеля фінансаваньня Nord Stream 2.
Упраўленьне па пытаньнях канкурэнцыі й спажыўцоў пачало праверку ў адносінах да канцэрну „Газпром” і пяці іншых міжнародных арганізацый, якія адказваюць за фінансаваньне газаправоду Nord Stream 2.
Польскае ўпраўленьне падазрае, што ўдзельнікі праекту, нягледзячы на супраціў польскага боку, надалей фінансуюць інвэстыцыю.
Старшыня Ўпраўленьня па пытаньнях канкурэнцыі й спажыўцоў нагадвае, што два гады таму згаданыя кампаніі плянавалі стварыць кансорцыюм дзеля фінансаваньня будаўніцтва трубаправода.
Марэк Нехцял (Marek Niechciał) падкрэсьлівае, што польскае Ўпраўленьне па пытаньнях канкурэнцыі й спажыўцоў не дало на гэта дазволу, паколькі стварэньне кансорцыюма ўмацавала б канцэрн „Газпром”, які й так дамінаваў на рынку.
Польскае ўпраўленьне падазрае, што нягледзячы на супраціў польскага боку быў створаны нефармальны кансорцыюм, дзеяньні якога зьяўляюцца незаконнымі.
Марэк Нехцял падкрэсьлівае, што праверка прадвызначыць ці трубаправод паўстане. Ён падкрэсьлівае, што гэта справа мае безпрэцэдэнты характар.
За парушэньне забароны канцэнтрацыі кампаніям пагражае штраф у памеры да 10% абароту.
аз

Упраўленьне па пытаньнях канкурэнцыі й спажыўцоў Польшчы ўзбудзіла праверку ў адносінах да канцэрну „Газпром” і пяці іншых міжнародных арганізацый, якія адказваюць за фінансаваньне газаправоду Nord Stream 2.

Польскае ўпраўленьне падазрае, што ўдзельнікі праекту, нягледзячы на пратэст польскага боку, надалей фінансуюць інвэстыцыю.

Старшыня Ўпраўленьня па пытаньнях канкурэнцыі й спажыўцоў Марэк Нехцял нагадвае, што два гады таму згаданыя кампаніі плянавалі стварыць кансорцыюм для фінансаваньня будаўніцтва трубаправода.

Марэк Нехцял (Marek Niechciał) падкрэсьлівае, што польскае Ўпраўленьне па пытаньнях канкурэнцыі й спажыўцоў не дало на гэта дазволу, паколькі стварэньне кансорцыюму ўмацавала б канцэрн „Газпром”, які й так дамінаваў на рынку.

Польскае ўпраўленьне падазрае, што нягледзячы на пратэст польскага боку быў створаны нефармальны кансорцыюм, дзеяньні якога зьяўляюцца незаконнымі.

Марэк Нехцял падкрэсьлівае, што праверка прадвызначыць, ці трубаправод будзе пабудаваны. Ён падкрэсьлівае, што справа мае безпрэцэдэнты характар.
За парушэньне забароны канцэнтрацыі кампаніям пагражае штраф у памеры да 10% абароту.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт