Logo Polskiego Radia
Print

У Севастопалі затрымалі братоў асуджанага ў Расеі крымчаніна

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.05.2018 11:15
Брат затрыманых адбывае ў Расеі сфабрыкаваны тэрмін за ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У Севастопалі затрымалі братоў асуджанага ў Расеі крымчаніна
У Севастопалі, у сяле Байдары (Арлінае), прайшлі ператрусы, па выніках якіх затрыманыя двое крымскіх татараў Эрнэст і Энвер Сэйтасманавы. Пра гэта піша ў Facebook грамадзкае аб'яднаньне «Крымская салідарнасьць».
Паведамляецца, што Сэйтасманавы зьяўляюцца стрыечнымі братамі Нуры Прымава, які адбывае тэрмін у Расеі па сфабрыкаваным абвінавачваньні ва ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі.
Па словах мясцовых актывістаў, Эрнэст Сэйтасманаў актыўна падтрымліваў сямʼі севастопальскіх палітвязьняў Руслана Зэйтулаева, Нуры Прымава, Ферат Сайфулаева, Рустэма Ваітава.
Паводле інфармацыі абʼяднаньня, у 2015 годзе ў Эрнэста Сэйтасманава ўжо быў ператрус. Тады чацьвёра крымскіх татараў (Севастопальскай група па справе «Хізб ут-Тахрыр») былі арыштаваныя ў Севастопалі. Гэта адбылося зімой 2015 года.
Адзначаецца, што фігуранты сваю віну тады не прызналі і заявілі, што справа палітычна матываваная, а іх крымінальны перасьлед зьвязаны з тым, што яны зьяўляюцца крымскімі татарамі.
На старонцы «Крымскай салідарнасьці» выклалі стрым з месца падзей.

У Севастопалі, у сяле Байдары (Арлінае), прайшлі ператрусы, па выніках якіх затрыманыя двое крымскіх татараў Эрнэст і Энвер Сэйтасманавы. Пра гэта піша ў Facebook грамадзкае аб'яднаньне «Крымская салідарнасьць».

Паведамляецца, што Сэйтасманавы зьяўляюцца стрыечнымі братамі Нуры Прымава, які адбывае тэрмін у Расеі па сфабрыкаваным абвінавачваньні ва ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі.

Па словах мясцовых актывістаў, Эрнэст Сэйтасманаў актыўна падтрымліваў семʼі севастопальскіх палітвязьняў Руслана Зэйтулаева, Нуры Прымава, Ферата Сайфулаева, Рустэма Ваітава.

Паводле інфармацыі абʼяднаньня, у 2015 годзе ў Эрнэста Сэйтасманава ўжо быў ператрус. Тады чацьвёра крымскіх татараў (Севастопальскай група па справе «Хізб ут-Тахрыр») былі арыштаваныя ў Севастопалі. Гэта адбылося зімой 2015 года.Адзначаецца, што фігуранты сваю віну тады не прызналі і заявілі, што справа палітычна матываваная, а іх крымінальны перасьлед зьвязаны з тым, што яны зьяўляюцца крымскімі татарамі.

На старонцы «Крымскай салідарнасьці» выклалі стрым з месца падзей.

Украінская праўда/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт