Logo Polskiego Radia
Print

Дональд Трамп абвясьціў дату і месца сустрэчы з Кім Чэн Ынам

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.05.2018 10:41
Лідары ЗША і Паўночнай Карэі сустрэнуцца 12 чэрвеня ў Сінгапуры.
Foto: EPA/KOREA SUMMIT PRESS POOL / MICHAEL REYNOLDS Dostawca: PAP/EPA.

Пра гэта паведаміў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у чацьвер на Twitter. «Мы абодва будзем імкнуцца, каб гэта стаў асаблівы момант для міру ва ўсім сьвеце!», – напісаў амэрыканскі прэзыдэнт.

За некалькі гадзін да абвяшчэньня даты правядзеньня саміту ў Сінгапуры Дональд Трамп прывітаў у аэрапорце ваеннай базы Эндрус трох грамадзян ЗША карэйскага паходжаньня, якія былі вязьнямі ў Паўночнай Карэі, іх вызвалілі падчас візыту дзяржсакратара ЗША Майкла Пампэо ў Пхеньян.

Прэзыдэнт ЗША сказаў, што сапраўды лічыць, што Кім Чэн Ын хоча ўвесьці Паўночную Карэя «у рэальны сьвет.» Ён таксама сказаў, што разьлічвае на дэнуклеарызацыю ўсяго Карэйскага паўвострава. Гэта будзе самым важным дасягненьнем.

Лідары ЗША і Паўночнай Карэі сустрэнуцца ў першы раз пасьля Карэйскай вайны, якая скончылася перамір'ем у 1953 годзе. Гэта будзе таксама першы амэрыканска-паўночнакарэйскі саміт у вярхах.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт