Logo Polskiego Radia
Print

Антынаркатычны артыкул 328 можа быць скарэкціраваны

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.05.2018 12:13
У шэрагу населеных пунктаў праходзіць бестэрміновая галадоўка актывістак ініцыятывы «Рух маці 328».
pixabay.com/Public Domain CC0

Антынаркатычны артыкул 328 можа быць скарэкціраваны
Савет міністраў накіраваў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу законапраект, якім мяркуецца скарэктаваць нормы артыкула 328 Крымінальнага кодэкса (незаконны абарот наркотыкаў), паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе ўрада.
Раней старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, адказваючы на пытаньне пра заплянаваныя абмеркаваньні ў парламенце зьмяненьняў у Антынаркатычнае заканадаўства, сказаў, што гаворка можа ісьці толькі пра нейкія «паслабленьні і ласку» ў дачыненьні да спажыўцоў наркотыкаў, але не іх распаўсюднікаў.
Як паведамлялася, з 27 красавіка ў шэрагу населеных пунктаў Беларусі праходзіць бестэрміновая галадоўка актывістак ініцыятывы «Рух маці 328» – яны патрабуюць зьмякчыць пакараньне асуджаных за распаўсюд наркотыкаў.
З 1 студзеня 2015 года ў Беларусі ўступіў у сілу дэкрэт прэзыдэнта №6 «Аб неадкладных мерах па супрацьдзеяньні незаконнаму абароту наркотыкаў». Згодна з дэкрэтам, за дзеяньні, зьвязаныя са збытам наркотыкаў, зьдзейсьненыя арганізаванай групай, павялічаны тэрмін пазбаўленьня волі з 15 да 20 гадоў. За выраб або перапрацоўку наркотыкаў у лябараторных умовах – з 8 да 20 гадоў. За злачынствы, учыненыя групай асоб, альбо ў дачыненьні да асабліва небясьпечных наркотыкаў, альбо ў буйным памеры, альбо на тэрыторыі ўстановы адукацыі тэрмін пазбаўленьня волі павялічаны з 13 да 15 гадоў. За збыт наркотыкаў заведама непаўнагадоваму – з 8 да 15 гадоў. Узроставы парог адказнасьці за нарказлачынствы паніжаны да 14 гадоў.
Чытаць цалкам: https://www.interfax.by/news/belarus/1241843

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт