Logo Polskiego Radia
Print

У Інданэзіі ўзарвалася сям’я з пяці чалавек

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.05.2018 11:03
Сярод іх было васьмігадовае дзіця, якое выжыла ў выбуху і цяпер знаходзіцца ў шпіталі.
PAP/EPA/FULLY HANDOKO

Чатыры асобы-камікадзэ загінулі, а прынамсі 10 чалавек, у тым ліку паліцыянты і мірныя жыхары, параненыя ў выніку сёньняшняга выбуху бомбы на пастарунку паліцыі ў горадзе Сурабая на поўдні Інданэзіі, другім па велічыні горадзе ў гэтай краіне – паінфармавала паліцыя.
Выбух правяла сям’я з пяці чалавек. Сярод іх было васьмігадовае дзіця, якое выжыла ў выбуху і цяпер знаходзіцца ў шпіталі. Сур’ёзна параненыя шэсьць мірных жыхароў і чатыры функцыянэры.
Тэрарысты на двух матацыклах прыехалі на кантрольны пункт перад пастарункам паліцыі і ўзарваліся. З відэазапісаў вынікае, што за кароткі адрэзак часу адбыліся два выбухі.
Тэракт у Сурабаі адбыўся дзень пасьля самазабойчых атакаў на тры касьцёлы ў гэтым горадзе, у якіх загінулі 13 чалавек, а 40 былі параненыя.
Міністар па справах бясьпекі Інданэзіі паведаміў, што паліцыя пры падтрымцы войска ўзмоцніць бясьпеку ў краіне.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт