Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчу з афіцыйным візытам прыбыў прэм'ер-міністар Вугоршчыны

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.05.2018 11:17
Гэта першы візыт вугорскага лідара ў Польшчу пасьля перамогі яго партыі FIDESZ на парлямэнцкіх выбарах.
PAP/Marcin Obara

У Польшчу з афіцыйным візытам прыбывае прэм'ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан
Сёньня прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэмʼер Матэвуш Маравецкі сустрэнуцца ў Варшаве з прэмʼер-міністрам Вугоршчыны Віктарам Орбанам. Гэта першы візыт вугорскага лідара ў Польшчу пасьля перамогі яго партыі FIDES на парлямэнцкіх выбарах і перавыбраньня ў чацьвёрты раз на пасаду кіраўніка ўрада.
На парадку дня польска-вугорскіх перамоваў, акрамя двухбаковых праблем, эўрапейскія пытаньні і ўзаемадзеяньне дзьвюх краін у Эўразьвязе, у прыватнасьці, пытаньні новага бюджэту ЭЗ на пэрыяд пасьля 2020 года і міграцыйная палітыка. Лідары Польшчы і Вугоршчыны таксама нададуць увагу праблемам рэгіянальнага супрацоўніцтва.
Папярэдняя сустрэча прэмʼера Матэвуша Маравецкага і Віктара Орбана адбылася ў красавіку ў Будапэшце падчас адкрыцьця помніка ахвярам Смаленскай авіякатастрофы 2010 года, у якой загінуў прэзыдэнт Лех Качыньскі.
Напярэдадні візыту Віктар Орбан гаварыў пра неабходнасьць разьвіцьця гаспадарчай супрацы ў Цэнтральнай Эўропе. «Нашыя сталіцы і іншыя гарады будуць спалучаныя чыгуначным і паветраным шляхам. Мы падтрымліваем вырашальную пазыцыю Польшчы і ў супрацы з ёй дамо пачатак цэнтральнаэўрапейскай гаспадарчай супрацы», – сказаў Віктар Орбан.

Сёньня прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэмʼер Матэвуш Маравецкі сустрэліся ў Варшаве з прэмʼер-міністрам Вугоршчыны Віктарам Орбанам. Гэта першы візыт вугорскага лідара ў Польшчу пасьля перамогі яго партыі FIDESZ на парлямэнцкіх выбарах і перавыбраньня ў чацьвёрты раз на пасаду кіраўніка ўрада.

На парадку дня польска-вугорскіх перамоваў, акрамя двухбаковых праблем, эўрапейскія пытаньні і ўзаемадзеяньне дзьвюх краін у Эўразьвязе, у прыватнасьці, пытаньні новага бюджэту ЭЗ на пэрыяд пасьля 2020 года і міграцыйная палітыка. Лідары Польшчы і Вугоршчыны таксама надалі ўвагу праблемам рэгіянальнага супрацоўніцтва.

Папярэдняя сустрэча прэмʼера Матэвуша Маравецкага і Віктара Орбана адбылася ў красавіку ў Будапэшце падчас адкрыцьця помніка ахвярам Смаленскай авіякатастрофы 2010 года, у якой загінуў прэзыдэнт Лех Качыньскі.

Напярэдадні візыту Віктар Орбан гаварыў пра неабходнасьць разьвіцьця гаспадарчай супрацы ў Цэнтральнай Эўропе. «Нашыя сталіцы і іншыя гарады будуць спалучаныя чыгуначным і паветраным шляхам. Мы падтрымліваем вырашальную пазыцыю Польшчы і ў супрацы з ёй дамо пачатак цэнтральнаэўрапейскай гаспадарчай супрацы», – сказаў Віктар Орбан.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт