Logo Polskiego Radia
Print

Памерла Ўльяна Захаранка – маці зьніклага апазыцыянэра Юрыя Захаранкі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.05.2018 18:08
У красавіку 1999 года невядомыя скралі генэрала міліцыі Юрыя Захаранку, ягоны далейшы лёс невядомы.
Ульяна ЗахаранкаУльяна Захаранкаyoutube.com/screen

На 95-м годзе жыцьця памерла Ўльяна Захаранка – маці зьніклага апазыцыянэра Юрыя Захаранкі.

Юрый Захаранка – былы міністар унутраных спраў, які потым сышоў у апазыцыю. У красавіку 1999 года невядомыя скралі генэрала міліцыі, ягоны далейшы лёс невядомы.

Ульяна Захаранка ў 2016 годзе падала заяву ў суд, каб яе сына прызналі памерлым, бо акалічнасьці яго зьнікненьня давалі падставы меркаваць пра яго сьмерць. Аднак суд ня стаў разглядаць заяву па сутнасьці, а спыніў вытворчасьць, пакуль не завершыцца расьсьледаваньне па крымінальнай справе аб зьнікненьні экс-міністра ўнутраных спраў.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт