Logo Polskiego Radia
Print

ВУП Польшчы перавысіў прагнозы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.05.2018 12:19
Гэта найлепшы паказчык з 2008 году, які ўдалося дасягнуць дзякуючы інвэстыцыям і пазытыўнай глябальнай эканамічнай сытуацыі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Рост валавага ўнутранага прадукту Польшчы ў першым квартале бягучага году перавысіў прагнозы эканамістаў і склаў 5,1% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне краіны. Гэта найлепшы паказчык з 2008 году.

Вядучыя польскія эканамісты прагназавалі рост у першым квартале 2018 году на ўзроўні 4,8%. У апошнім квартале мінулага году рост ВУП склаў 4,9%.

Паводле спэцыялістаў, яго ўдалося дасягнуць дзякуючы капіталаўкладаньням у эканоміку й агульнай пазытыўнай глябальнай эканамічнай сытуацыі.

Эканамісты мяркуюць, што ў гадавым маштабе рост ВУП Польшчы складзе 4,6%.

вс

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт