Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы найбагацейшыя заплацяць спэцыяльны 4-працэнтны падатак

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.05.2018 20:03
Падатак запляцяць грамадзяне, якія зарабляюць мінімум 1 млн злотых у год, грошы будуць накіраваныя ў фонд салідарнай падтрымкі.
Міністар фінансаў Польшчы Тэрэса Чэрвіньска (зьлева) і міністар па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска падчас прэзэнтацыі праграмыМіністар фінансаў Польшчы Тэрэса Чэрвіньска (зьлева) і міністар па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска падчас прэзэнтацыі праграмыPAP/Bartłomiej Zborowski

Польскі ўрад прадставіў асноўныя прынцыпы праграмы дапамогі грамадзянам з інваліднасьцю. Адным з гэтых прынцыпаў зьяўляецца гэтак званы салідарны падатак – падатак, якi будзе спаганяцца з найбольш багатых людзей.
Першым элемэнтам праграмы зьяўляецца фонд салідарнай падтрымкі. З палякаў, якія зарабляюць мінімум 1 млн злотых штогод (больш за 233 тыс. эўра), будзе спаганяцца 4-працэнтны падатак ад заробку. Паводле Міністэрства па пытаньнях сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі, у 2019 годзе гэты падатак ахопіць 25 тысяч чалавек. Штогод у фонд будзе паступаць каля 2 млрд злотых (больш за 467 млн эўра).
Праграма ўключае таксама й іншыя элемэнты, напрыклад, прадугледжвае доступ асоб з інваліднасьцю да комплекснай мэдыцынскай рэабілітацыі й працаўладкаваньня, пры якім падтрымку будзе аказваць спэцыяльны трэнэр. Акрамя таго, прадугледжаны дадатковыя пэнсійныя выплаты для апекуноў асоб з інваліднасьцю.
Апекуны асоб з інваліднасьцю, якія вось ужо некалькі тыдняў пратэстуюць у будынку Сэйму Польшчы, не задаволеныя прапановамі ўраду. Яны патрабуюць сустрэчы з прэмʼер-міністрам Матэвушам Маравецкім і пагражаюць, што ў выпадку невыкананьня патрабаваньняў сарвуць парлямэнцкі саміт НАТО, які заплянаваны на 25 траўня ў Варшаве.

Польскі ўрад прадставіў асноўныя прынцыпы праграмы дапамогі грамадзянам з інваліднасьцю. Адным з гэтых прынцыпаў зьяўляецца гэтак званы салідарны падатак – падатак, якi будзе спаганяцца з найбольш багатых людзей.

Першым элемэнтам праграмы зьяўляецца фонд салідарнай падтрымкі. З палякаў, якія зарабляюць мінімум 1 млн злотых у год (больш за 233 тыс. эўра), будзе спаганяцца 4-працэнтны падатак ад заробку. Паводле Міністэрства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі, у 2019 годзе гэты падатак ахопіць 25 тысяч чалавек. Штогод у фонд будзе паступаць каля 2 млрд злотых (больш за 467 млн эўра).

Праграма ўключае таксама й іншыя элемэнты, напрыклад, прадугледжвае доступ асоб з інваліднасьцю да комплекснай мэдыцынскай рэабілітацыі й працаўладкаваньня, пры якім падтрымку будзе аказваць спэцыяльны трэнэр. Акрамя таго, прадугледжаны дадатковыя пэнсійныя выплаты для апекуноў асоб з інваліднасьцю.

Апекуны асоб з інваліднасьцю, якія вось ужо некалькі тыдняў пратэстуюць у будынку Сэйму Польшчы, не задаволеныя прапановамі ўраду. Яны патрабуюць сустрэчы з прэмʼер-міністрам Матэвушам Маравецкім і пагражаюць, што ў выпадку невыкананьня патрабаваньняў сарвуць парлямэнцкі саміт НАТО, які заплянаваны на 25 траўня ў Варшаве.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт