Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда паляцеў у Нью-Ёрк на паседжаньне Рады бясьпекі ААН

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.05.2018 12:06
У пятніцу прэзыдэнт наведае Чыкага, дзе ўскладзе кветкі да Катынскага помніка ў Джэрсі-Сіці.
Анджэй Дуда Анджэй Дуда PAP/Paweł Supernak

Анджэй Дуда паляцеў у Нью-Ёрк на паседжаньне Рады бясьпекі ААН
У пятніцу прэзыдэнт наведае Чыкага, дзе ўскладзе кветкі да Катынскага помніка ў Джэрсі-Сіці.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда знаходзіцца зь візытам у Нью-Ёрку. У сядзібе Арганізацыі Аб’яднаных Нацый кіраўнік Польшчы прыме ўдзел у дыскусіі на тэму стаўленьня да міжнароднага права. Ён таксама ўскладзе кветкі да Катынскага помніка ў Джэрсі-Сіці, а ў Чыкага сустрэцца зь мясцовымі палякамі.
Візыт польскага прэзыдэнта ў Нью-Ёрку пачнецца з наведваньня архіваў Асацыяцыі вэтэранаў Польскай арміі ў Амэрыцы й сустрэчы з прадстаўнікамі габрэйскай абшчыны.
У чацьвер Анджэй Дуда будзе ачольваць паседжаньне Рады бясьпекі ААН, прысьвечанае нормам міжнароднага права. Гэта галоўная тэма польскага чальцоўства ў радзе.
У пятніцу польскі прэзыдэнт наведае Чыкага, дзе сустрэнецца, між іншым, з губэрнатарам штата Ілінойс.
Візыт прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды ў ЗША працягнецца да нядзелі.
аз

Прэзыдэнт Анджэй Дуда знаходзіцца зь візытам у Нью-Ёрку. У сядзібе Арганізацыі Аб’яднаных Нацый кіраўнік Польшчы прыме ўдзел у дыскусіі на тэму міжнароднага права. Ён таксама ўскладзе кветкі да Катынскага помніка ў Джэрсі-Сіці, а ў Чыкага сустрэцца зь мясцовымі палякамі.

Візыт польскага прэзыдэнта ў Нью-Ёрку пачнецца з наведваньня архіваў Асацыяцыі вэтэранаў Польскай арміі ў Амэрыцы й сустрэчы з прадстаўнікамі габрэйскай абшчыны.

У чацьвер Анджэй Дуда будзе ачольваць паседжаньне Рады бясьпекі ААН, прысьвечанае нормам міжнароднага права. Гэта галоўная тэма польскага чальцоўства ў радзе.

У пятніцу польскі прэзыдэнт наведае Чыкага, дзе сустрэнецца, між іншым, з губэрнатарам штата Ілінойс.

Візыт прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды ў ЗША працягнецца да нядзелі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт