Logo Polskiego Radia
Print

Ва Ўкраіне ўспышка адзёру: за тыдзень захварэлі больш за 1400 чалавек

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.05.2018 10:14
За час ад ускладненьняў адзёру памерла восем чалавек: шасьцёра дзяцей і двое дарослых.
Фота pixabay.com.Фота pixabay.com.photo: pixabay.com/CC0

Ва Ўкраіне ўспышка адзёру: за тыдзень захварэлі больш за 1400 чалавек
Ва Ўкраіне – ўспышка адзёру, за тыдзень на адзёр захварэла 1407 чалавек: 651 дарослы і 756 дзяцей. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны.
Больш за ўсё новых выпадкаў зафіксавалі ў Вінніцкай, Валынскай, Кіеўскай, Львоўскай, Луганскай, Ровенскай, Чарнігаўскай вобласьці і ў Кіеве.
З пачатку 2018 года на адзёр ва Ўкраіне захварэў 15 261 чалавек – 6243 дарослых і 9018 дзяцей. За гэты час ад ускладненьняў адзёру памерла восем чалавек: шасьцёра дзяцей і двое дарослых.
Нагадаем, выпадкі захворваньня на адзёр зафіксаваныя і ў Беларусі. У красавіку адзёр быў выяўлены ў дзіцяці ў Менску – дзіця не было прышчэплена, сям'я вярнулася зь Эгіпта і Ўкраіны. Нядаўна тры выпадкі адзёру дыягнаставалі ў Маларыцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Усе пацыенты не былі прышчэплены. Паведамлялася, што пад наглядам лекараў знаходзяцца яшчэ 10 чалавек, якія ўступалі ў кантакт з хворымі.
Паводле папярэдняй вэрсіі, адзёр прывёз грамадзянін Украіны, які прыехаў у Беларусь пагасьціць. Першы выпадак адзёру ў краіне ў гэтым годзе выявілі ў Ваўкавыску ў пяцігадовай дзяўчынкі ў канцы лютага. Яна не была прышчэпленая, так як бацькі адмовіліся ад вакцынацыі.
Па зьвестках Эўрапейскага цэнтра па кантролі і прафіляктыцы захворваньняў, у Эўропе працягваецца ўспышка адзёру. Па дадзеных на красавік 2018 года, зарэгістравана больш за 15 000 выпадкаў адзёру. Найбольшая колькасьць – у Сэрбіі, Грэцыі, Румыніі, Францыі і Італіі, у тым ліку 13 сьмяротных выпадкаў.
Больш за 80% тых, хто захварэў на адзёр у Эўропе не былі раней прышчэплены, што абумовіла распаўсюджваньне інфэкцыі. Прычына нізкага ўзроўню прафіляктычных прышчэпак супраць адзёру ў асобных краінах – рост колькасьці адмоў ад вакцынацыі, які пачаўся з 2010 года.
Чытаць цалкам: https://news.tut.by/world/593016.html

Ва Ўкраіне – ўспышка адзёру, за тыдзень на адзёр захварэла 1407 чалавек: 651 дарослы і 756 дзяцей. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны.

Больш за ўсё новых выпадкаў зафіксавалі ў Вінніцкай, Валынскай, Кіеўскай, Львоўскай, Луганскай, Ровенскай, Чарнігаўскай вобласьці і ў Кіеве.

З пачатку 2018 года на адзёр ва Ўкраіне захварэў 15 261 чалавек – 6243 дарослых і 9018 дзяцей. За гэты час ад ускладненьняў адзёру памерла восем чалавек: шасьцёра дзяцей і двое дарослых.

Нагадаем, выпадкі захворваньня на адзёр зафіксаваныя і ў Беларусі. У красавіку адзёр быў выяўлены ў дзіцяці ў Менску – дзіця не было прышчэплена, сям'я вярнулася зь Эгіпта і Ўкраіны. Нядаўна тры выпадкі адзёру дыягнаставалі ў Маларыцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Усе пацыенты не былі прышчэплены. Паведамлялася, што пад наглядам лекараў знаходзяцца яшчэ 10 чалавек, якія ўступалі ў кантакт з хворымі.

Паводле папярэдняй вэрсіі, адзёр прывёз грамадзянін Украіны, які прыехаў у Беларусь пагасьціць. Першы выпадак адзёру ў краіне ў гэтым годзе выявілі ў Ваўкавыску ў пяцігадовай дзяўчынкі ў канцы лютага. Яна не была прышчэпленая, так як бацькі адмовіліся ад вакцынацыі.

Па зьвестках Эўрапейскага цэнтра па кантролі і прафіляктыцы захворваньняў, у Эўропе працягваецца ўспышка адзёру. Па дадзеных на красавік 2018 года, зарэгістравана больш за 15 000 выпадкаў адзёру. Найбольшая колькасьць – у Сэрбіі, Грэцыі, Румыніі, Францыі і Італіі, у тым ліку 13 сьмяротных выпадкаў.

Больш за 80% тых, хто захварэў на адзёр, у Эўропе не былі раней прышчэплены, што абумовіла распаўсюджваньне інфэкцыі. Прычына нізкага ўзроўню прафіляктычных прышчэпак супраць адзёру ў асобных краінах – рост колькасьці адмоў ад вакцынацыі, які пачаўся з 2010 года.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт