Logo Polskiego Radia
Print

А. Дуда: "Выконваньне міжнародных законаў - гэта гарантыя міру"

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.05.2018 17:40
Польскі прэзыдэнт узначаліў паседжаньне Рады бясьпекі ААН.
PAP/Radek Pietruszka

Пашана міжнародных законаў – гэта галоўны пасыл выступленьня прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды ў Радзе бясьпекі ААН. Яе чальцы сёньня шукаюць адказ на пытаньне, як павялічыць сваю эфэктыўнасьць у сьвеце. Паседжаньне ў ААН узначальвае польскі прэзыдэнт.
У дэбаце прымаюць удзел ня толькі прадстаўнікі краін-чальцоў Рады бясьпекі, але больш за 60 чалецкіх краін ААН. Яшчэ напярэдадні сустрэчы кіраўнік канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі казаў, што гэта будзе гістарычная дэбата.
К. Шчэрскі: Упершыню ў гісторыі польскі прэзыдэнт будзе ўзначальваць паседжаньне Рады бясьпекі ААН. Гэта адчыненая дэбата на высокім узроўні. Польшча зьяўляецца яе гаспадаром, паколькі ў гэтым месяцы мы займаем пасаду старшыні ў Радзе бясьпекі. У сьвеце шмат што цяпер адбываецца, а роля Польшчы, як старшыні, асаблівая.
У сваёй прамове Анджэй Дуда гаварыў пра пашану міжнародных законаў як пра шлях да дасягненьня міру ў сьвеце. Асаблівую ўвагу польскі палітык надаў краінам, якія бяруць на сябе ролю перамоўцаў у міжнародных канфліктах і ў іх прадухіленьні. Анджэй Дуда зьвярнуў увагу на прыцягненьне да адказнасьці асоб, якія парушаюць міжнародныя законы.
У сваёй прамове Анджэй Дуда ўзгадаў пра канфлікты ў Сырыі, Сэктары Газа і ва Ўкраіне. Было закранута пытаньне магчымых ваенных рэпарацый для Польшчы з боку Нямеччыны і пытаньне смаленскай авіякатастрофы. Польскі прэзыдэнт казаў пра пошук справядлівасьці пры дапамозе міжнародных законаў, у тым ліку ў такіх справах як смаленская катастрофа.
Польшча зьяўляецце нясталым чальцом Рады бясьпекі ААН да канца будучага году. Польскі прэзыдэнт ужо прамаўляў на форуме Рады ў Нью-Ёрку ў студзені.
Рада бясьпекі ААН прымае рашэньне аб найважнейшых справах, зьвязаных з мірам у сьвеце. У практыцы яна можа накладаць санкцыі на чалецкія краіны. Усё ж большасьць яе дзеяньняў мае невялікі ўплыў на лёсы сьвету.
Падчас свайго візыту ў ЗША прэзыдэнт Анджэй Дуда сустрэўся з мэрам амэрыканскага гораду Джэрзі-Сіці Стывам Фулапам, якому перадаў кніжку пра Катынь. Сустрэча прайшла пасьля цырымоніі ўскладаньня кветак ля Катынскага помніка ў гэтым амэрыканскім горадзе.
К. Шчэрскі: Гэта была добрая нагода, каб мэр Фулап чарговы раз выслухаў дастаткова рашучыя словы польскага прэзыдэнта. Анджэй Дуда выразна і катэгарычна сказаў мэру, што ён чакае, што будзе выкананы абавязак, якім зьяўляецца пашана Катынскага помніка ў Джэрзі-Сіці.
Мэр Фулап таксама перадаў Анджэю Дудзе сымбалічны падарунак – мініяцюру Катынскага помніку, зробленую яе аўтарам Анджэем Пяцінскім у 1988 годзе.
Прыкладна два тыдні таму зьявілася інфармацыя пра тое, што ўлады Джэрзі-Сіці хочуць перанесьці Катынскі помнік у іншае месца. Пачаліся пратэсты польскай супольнасьці і польскіх уладаў. Пасьля слоўных сутычак канфлікт вырашыўся. Помнік будзе перанесены на адлегласьць 60 мэтраў, але ён застанецца стаяць у прэстыжным месцы.
Візыт у ЗША для польскага прэзыдэнта таксама стаў нагодай, каб сустрэцца з прадстаўнікамі габрэйскіх і вэтэранскіх арганізацый. Візыт у Нью-Ёрку распачаўся ад сустрэчы ў архіве Таварыства польскіх вэтэранаў у Амэрыцы. У архіве на Манхэтане прэзыдэнт пазнаёміўся са зборам памятных рэчаў з часоў Другой сусьветнай вайны, якія пераважна належалі вэтэранам арміі генэрала Юзэфа Гальлеры.
У польскім консульстве на Манхэтане Анджэй Дуда сустрэўся з прадстаўнікамі габрэйскіх арганізацый Нью-Ёрку. Не называюцца імёны асоб, якія ўдзельнічалі ў сустрэчы. Паведамляецца, што падчас спатканьня ўдзельнікі казалі пра неабходнасьць добрых стасункаў паміж абодвума бакамі.

Пашана міжнародных законаў – гэта галоўны пасыл выступленьня прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды ў Радзе бясьпекі ААН. Яе чальцы сёньня шукаюць адказ на пытаньне, як павялічыць сваю эфэктыўнасьць у сьвеце. Паседжаньне ў ААН узначальвае польскі прэзыдэнт.

У дэбаце прымаюць удзел ня толькі прадстаўнікі краін-чальцоў Рады бясьпекі, але больш за 60 чалецкіх краін ААН. Яшчэ напярэдадні сустрэчы кіраўнік канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі казаў, што гэта будзе гістарычная дэбата.

К. Шчэрскі: Упершыню ў гісторыі польскі прэзыдэнт будзе ўзначальваць паседжаньне Рады бясьпекі ААН. Гэта адчыненая дэбата на высокім узроўні. Польшча зьяўляецца яе гаспадаром, паколькі ў гэтым месяцы мы займаем пасаду старшыні ў Радзе бясьпекі. У сьвеце шмат што цяпер адбываецца, а роля Польшчы, як старшыні, асаблівая.

Вітаючы ўсіх прысутных Анджэй Дуда адзначыў: «Ваша прысутнасьць сьведчыць пра важнасьць тэмы, якую мы тут закранаем».

Ад імя генэральнага сакратара ААН выступіла Марыя-Луіза Рыбэйра Вёці: «Я дзякую польскім уладам за арганізацыю гэтай важнай дэбаты на тэму ролі Рады бясьпекі ў захаваньні міжнародных законаў. Міжнароднае права зьяўляецца асновай гэтай арганізацыі і Рада бясьпекі мае асаблівую ролю ў тым, каб запэўніць, што гэты закон выконваецца».

У сваёй прамове Анджэй Дуда гаварыў пра пашану міжнародных законаў як пра шлях да дасягненьня міру ў сьвеце. Асаблівую ўвагу польскі палітык надаў краінам, якія бяруць на сябе ролю перамоўцаў у міжнародных канфліктах і ў іх прадухіленьні. Анджэй Дуда зьвярнуў увагу на прыцягненьне да адказнасьці асоб, якія парушаюць міжнародныя законы.

У сваёй прамове Анджэй Дуда ўзгадаў пра канфлікты ў Сырыі, Сэктары Газа і ва Ўкраіне. Было закранута пытаньне магчымых ваенных рэпарацый для Польшчы з боку Нямеччыны і пытаньне смаленскай авіякатастрофы. Польскі прэзыдэнт казаў пра пошук справядлівасьці пры дапамозе міжнародных законаў, у тым ліку ў такіх справах як смаленская катастрофа.Польшча зьяўляецце нясталым чальцом Рады бясьпекі ААН да канца будучага году. Польскі прэзыдэнт ужо прамаўляў на форуме Рады ў Нью-Ёрку ў студзені.

Рада бясьпекі ААН прымае рашэньне аб найважнейшых справах, зьвязаных з мірам у сьвеце. У практыцы яна можа накладаць санкцыі на чалецкія краіны. Усё ж большасьць яе дзеяньняў мае невялікі ўплыў на лёсы сьвету.

Падчас свайго візыту ў ЗША прэзыдэнт Анджэй Дуда сустрэўся з мэрам амэрыканскага гораду Джэрзі-Сіці Стывам Фулапам, якому перадаў кніжку пра Катынь. Сустрэча прайшла пасьля цырымоніі ўскладаньня кветак ля Катынскага помніка ў гэтым амэрыканскім горадзе.

К. Шчэрскі: Гэта была добрая нагода, каб мэр Фулап чарговы раз выслухаў дастаткова рашучыя словы польскага прэзыдэнта. Анджэй Дуда выразна і катэгарычна сказаў мэру, што ён чакае, што будзе выкананы абавязак, якім зьяўляецца пашана Катынскага помніка ў Джэрзі-Сіці.

Мэр Фулап таксама перадаў Анджэю Дудзе сымбалічны падарунак – мініяцюру Катынскага помніку, зробленую яе аўтарам Анджэем Пяцінскім у 1988 годзе.
Прыкладна два тыдні таму зьявілася інфармацыя пра тое, што ўлады Джэрзі-Сіці хочуць перанесьці Катынскі помнік у іншае месца. Пачаліся пратэсты польскай супольнасьці і польскіх уладаў. Пасьля слоўных сутычак канфлікт вырашыўся. Помнік будзе перанесены на адлегласьць 60 мэтраў, але ён застанецца стаяць у прэстыжным месцы.

Візыт у ЗША для польскага прэзыдэнта таксама стаў нагодай, каб сустрэцца з прадстаўнікамі габрэйскіх і вэтэранскіх арганізацый. Візыт у Нью-Ёрку распачаўся ад сустрэчы ў архіве Таварыства польскіх вэтэранаў у Амэрыцы. У архіве на Манхэтане прэзыдэнт пазнаёміўся са зборам памятных рэчаў з часоў Другой сусьветнай вайны, якія пераважна належалі вэтэранам арміі генэрала Юзэфа Гальлеры.

У польскім консульстве на Манхэтане Анджэй Дуда сустрэўся з прадстаўнікамі габрэйскіх арганізацый Нью-Ёрку. Не называюцца імёны асоб, якія ўдзельнічалі ў сустрэчы. Паведамляецца, што падчас спатканьня ўдзельнікі казалі пра неабходнасьць добрых стасункаў паміж абодвума бакамі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт