Logo Polskiego Radia
Print

Памёр Рычард Пайпс - вядомейшы спэцыяліст па Расеі й СССР

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.05.2018 08:03
Рычард Пайпс - аўтар такіх вядомых кніг, як «Расея цароў», «Расейская рэвалюцыя», «Уласнасьць і свабода».
PAP/Radek PietruszkaPAP/Radek Pietruszka

Ва ўзросьце 94 гадоў пайшоў з жыцьця Рычард Пайпс – амэрыканскі гісторык і саветоляг польска-габрэйскага паходжаньня, спэцыяліст па гісторыі Расеі. Ён быў адным з найлепшых сусьветных спэцыялістаў па Расеі й Савецкаму Саюзу.
Рычард Пайпс нарадзіўся ў габрэйскай сям'і ў 1923 годзе ў гарадку Цешын у Сілезіі. Дзяцінства правёў у Варшаве, якую пакінуў разам з сямʼёй у 1939 годзе. У 1940 годзе сямʼя пераехала ў ЗША, неўзабаве ён атрымаў грамадзянства ЗША.
У 1950 году Рычард Пайпс атрымаў навуковую ступень кандыдата навук у Гарвардзе. Да выхаду на пэнсію ў 1996 годзе выкладаў у Альма-матэр гісторыю. У 1981-1982 гадах узначальваў усходнеэўрапейскі й савецкі аддзел Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША, быў дарадчыкам прэзыдэнта Рональда Рэйгана.
Рычард Пайпс спэцыялізаваўся ў гісторыі Расеі XIX і XX стагодзьдзяў. Ён – аўтар мноства кніг. У Польшчы вялікай папулярнасьцю карыстаюцца яго працы «Расея цароў», «Расейская рэвалюцыя«, »Уласнасьць і свабода».

Ва ўзросьце 94 гадоў пайшоў з жыцьця Рычард Пайпс – амэрыканскі гісторык і саветоляг польска-габрэйскага паходжаньня, спэцыяліст па гісторыі Расеі. Ён быў адным зь вядомейшых сусьветных спэцыялістаў па Расеі й Савецкаму Саюзу.

Рычард Пайпс нарадзіўся ў габрэйскай сям'і ў 1923 годзе ў гарадку Цешын у Сілезіі. Дзяцінства правёў у Варшаве, якую пакінуў разам з сямʼёй у 1939 годзе. У 1940 годзе сямʼя пераехала ў ЗША, неўзабаве ён атрымаў амэрыканскае грамадзянства.

У 1950 годзе Рычард Пайпс атрымаў навуковую ступень кандыдата навук у Гарвардзе. Да выхаду на пэнсію ў 1996 годзе выкладаў у Альма-матэр гісторыю. У 1981-1982 гадах узначальваў усходнеэўрапейскі й савецкі аддзел Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША, быў дарадчыкам прэзыдэнта Рональда Рэйгана.
Рычард Пайпс спэцыялізаваўся ў гісторыі Расеі XIX і XX стагодзьдзяў.

Ён – аўтар мноства кніг. У Польшчы вялікай папулярнасьцю карыстаюцца яго працы «Расея цароў», «Расейская рэвалюцыя», «Уласнасьць і свабода».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт