Logo Polskiego Radia
Print

Масква й Бэрлін працягнуць будаўніцтва «Паўночнага патоку -2»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.05.2018 17:38
Пра гэта заявілі ў Сочы канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.
Ангела Мэркель і Ўладзімір Пуцін у СочыАнгела Мэркель і Ўладзімір Пуцін у СочыPAP/EPA/SERGEI CHIRIKOV

Масква й Бэрлін працягнуць будаўніцтва «Паўночнага патоку -2», заявілі супольна канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін. Палітыкі правялі сустрэчу ў Сочы.
Найактыўней супраць стварэньня трубаправоду выступае Польшча. Паводле польскіх экспэртаў, праект прывядзе да большай залежнасьці эўрапейскага энэргетычнага рынку ад Расеі.
У Сочы Ангела Мэркель заявіла, што Бэрлін успрымае «Паўночны паток -2» не як палітычны, а як эканамічны праект. Пры гэтым канцлер падкрэсьліла, што ўвядзеньня ў эксплюатацыю трубаправоду не павінна прывесьці да таго, што Ўкраіна страіць на транзыце газу ў Эўропу. Уладзімір Пуцін у адказ сказаў, што будаўніцтва трубаправоду не азначае, што Ўкраіна перастане быць краінай-тразыцёрам. «Калі гэта будзе аплочвацца з эканамічнага пункту гледжаньня, то транзыт працягнецца», – сказаў расейскі прэзыдэнт.
Закранаючы пытаньне Данбасу, Мэркель і Пуцін зазначылі, што перамовы будуць працягнутыя ў гэтак званым нармандзкім фармаце, гэта значыць з удзелам Нямеччыны, Расеі, Францыі і Ўкраіны.
Акрамя таго, канцлер Германіі й прэзыдэнт Расеі размаўлялі пра сытуацыю ў Сырыі й выхад ЗША з пагадненьне з Іранам.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт