Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь заклікала ЭЗ адменіць накладзеныя супраць яе абмежавальныя меры

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.05.2018 09:31
Пра гэта заявіў Уладзімір Макей на сустрэчы з амбасадарамі па асобых даручэньнях краін – чальцоў ЭЗ.
Уладзімер Макей падчас прамовы ў штаб-кватэры ААНУладзімер Макей падчас прамовы ў штаб-кватэры ААНyoutube.com/screen

Беларусь заклікала ЭЗ адменіць накладзеныя супраць яе абмежавальныя меры
Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей на сустрэчы з амбасадарамі па асобых даручэньнях краін – чальцоў ЭЗ па справах «Усходняга партнэрства», перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Мы шкадуем, што ў лютым Эўразьвяз прадоўжыў абмежавальныя меры ў дачыненьні да Беларусі, якія ўжо даўно страцілі якое-небудзь рацыянальнае тлумачэньне. У сувязі з гэтым мы працягваем заклікаць Эўразьвяз зьняць абмежавальныя меры», – сказаў міністар.
Уладзімір Макей падкрэсьліў, што пазытыўнае супрацоўніцтва за апошнія некалькі гадоў прынесла значна больш станоўчых вынікаў, чым папярэднія два дзесяцігодзьдзі санкцый. У якасьці кроку па зьняцьці абмежавальных мер ён адзначыў выключэньне спартыўнай зброі са зброевага эмбарга. Кіраўнік МЗС таксама вітаў намеры ЭЗ пашыраць адносіны з Беларусьсю і паставіць іх на структураваную аснову.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт