Logo Polskiego Radia
Print

У беларускіх ліцэях Польшчы сёньня здавалі іспыт па беларускай мове

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.05.2018 14:57
  • экзамены.mp3
165 вучняў ліцэяў у Бельску Падляскім і Гайнаўцы мелі 170 хвілін, каб справіцца з заданьнямі.
ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй ім. Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй ім. Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім фота: Зьміцер Косьцін/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Выпускнікі беларускіх ліцэяў у Польшчы здавалі сёньня экзамэн па беларускай мове. Пісьмовы іспыт па мовах нацменшасьцяў завяршыў сёлетнія экзамэны на атэстат сталасьці. 165 вучняў ліцэяў у Бельску Падляскім і Гайнаўцы мелі 170 хвілін, каб справіцца з заданьнямі, падрыхтаванымі Цэнтральнай экзамэнацыйнай камісіяй. Экзамэн па беларускай мове як мове нацыянальнай меншасьці не адрозьніваецца ад экзамэну па польскай мове, кажа дырэктар ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя зь беларускай мовай навучаньня імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім Андрэй Сьцепанюк.
экзамены
Цэнтральная экзамэнацыйная камісія прапанавала на сёлетнім экзамэне па беларускай мове напісаць сачыненьні на падставе верша Максіма Багдановіча «Пагоня» або напісаць свае разважаньні на тэму канфлікту пакаленьняў. Вынікі экзамэнаў будуць вядомыя напрыканцы чэрвеня.

Выпускнікі беларускіх ліцэяў у Польшчы здавалі сёньня экзамэн па беларускай мове. Пісьмовы іспыт па мовах нацменшасьцяў завяршыў сёлетнія экзамэны на атэстат сталасьці. 165 вучняў ліцэяў у Бельску Падляскім і Гайнаўцы мелі 170 хвілін, каб справіцца з заданьнямі, падрыхтаванымі Цэнтральнай экзамэнацыйнай камісіяй.

Экзамэн па беларускай мове як мове нацыянальнай меншасьці не адрозьніваецца ад экзамэну па польскай мове, кажа дырэктар ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя зь беларускай мовай навучаньня імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім Андрэй Сьцепанюк.

слухайце далучаны гукавы файл (значок калёнкі зьверху)

Цэнтральная экзамэнацыйная камісія прапанавала на сёлетнім экзамэне па беларускай мове напісаць сачыненьні на падставе верша Максіма Багдановіча «Пагоня» або напісаць свае разважаньні на тэму канфлікту пакаленьняў.

Вынікі экзамэнаў будуць вядомыя напрыканцы чэрвеня.

Рэпартаж падрыхтаваў Зьміцер Косьцін.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт