Logo Polskiego Radia
Print

Сутыкненьне цягніка з грузавіком у Італіі забрала жыцьці двух чалавек

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.05.2018 09:41
Летувіскі трэйлер на чырвонае сьвятло заехаў на пуць у момант прыбліжэньня цягніка.
На месцы надзвычайнага здарэньняНа месцы надзвычайнага здарэньняPAP/EPA/ALESSANDRO DI MARCO

У італьянскай правінцыі Турын у выніку сутыкненьня пасажырскага цягніка з грузавіком, які быў на чыгуначным пуці, загінулі два чалавекі, яшчэ 20 атрымалі раненьні.
Цягнік сьледаваў з Турына ў Іўрэа. Склад урэзаўся ў фуру й часткова сышоў з рэек. Адзін з загінулых – машыніст лякаматыва.
Паводле папярэдніх дадзеных, трэйлер на летувіскіх нумарах праігнараваў чырвонае сьвятло й заехаў на пуць у момант, калі да пераезду прыбліжаўся цягнік.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт