Logo Polskiego Radia
Print

Амбасадар Ізраіля: Трэба працаваць над тым, каб было менш антыпалянізму

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.05.2018 15:57
«Антыпалянізм мае месца ня толькі ў Ізраілі, але і ў габрэйскіх колах за межамі Ізраіля».
Пасол Ізраіля ў Польшчы Анна АзарыПасол Ізраіля ў Польшчы Анна Азарыфота: W.Kusiński/Polskie Radio

Амбасадар Ізраіля: Трэба працаваць над тым, каб было менш антыпалянізму
«Невядома, па якіх прычынах зьявіўся дазвол на антысэміцкія выказваньні ў грамадзкай прасторы», – сказала пасол Ізраіля ў Польшчы Анна Азары у інтэрвію буйному польскаму парталу Onet.pl.
Паводле яе слоў, крызыс, выкліканы папраўкай у Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці, прынёс сур’ёзную напружанасьць паміж габрэямі й палякамі.
«Я ўжо чуць не магу пра гэты закон. Але нашы адносіны яшчэ не на сьметніку. Базавыя адносіны застаюцца. Закон быў важны, быў эмацыйным, але ён не мяняе нашых адносін», – сказала пасол Ізраіля.
«У ізраільскай прэсе фігуруюць розныя меркаваньні на гэтую тэму – як дрэнныя, так і добрыя. Гэты крызыс вызваліў дэманаў, і ня толькі ў Польшчы. Нам трэба прыкласьці намаганьні, каб было менш антысэмітызму, але й менш антыпалянізму (...). Антыпалянізм мае месца ня толькі ў Ізраілі, але і ў габрэйскіх колах за межамі Ізраіля», – зазначыла яна.
Калі Анну Азары журналіст запытаў пра амэрыканскі законе JUST аб рэстытуцыі маёмасьці ахвяраў Галакосту, Анна Азары сказала, што не ўпэўненая, «ці можна адносіны засноўваць на законах». «Гэтыя адносіны павінны будавацца паміж людзьмі, а не законамі», – падкрэсьліла яна.

«Невядома, па якіх прычынах зьявіўся дазвол на антысэміцкія выказваньні ў грамадзкай прасторы», – сказала пасол Ізраіля ў Польшчы Анна Азары у інтэрвію буйному польскаму парталу Onet.pl. Выказваньні пасла цытуе Расейская служба Польскага радыё.

Паводле яе слоў, крызыс, выкліканы папраўкай у Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці, прынёс сур’ёзную напружанасьць паміж габрэямі й палякамі.

«Я ўжо чуць не магу пра гэты закон. Але нашы адносіны яшчэ не на сьметніку. Базавыя адносіны застаюцца. Закон быў важны, быў эмацыйным, але ён не мяняе нашых адносін», – сказала пасол Ізраіля.

«У ізраільскай прэсе фігуруюць розныя меркаваньні на гэтую тэму – як дрэнныя, так і добрыя. Гэты крызыс вызваліў дэманаў, і ня толькі ў Польшчы. Нам трэба прыкласьці намаганьні, каб было менш антысэмітызму, але й менш антыпалянізму (...). Антыпалянізм мае месца ня толькі ў Ізраілі, але і ў габрэйскіх колах за межамі Ізраіля», – зазначыла яна.

Калі Анну Азары журналіст запытаў пра амэрыканскі законе JUST аб рэстытуцыі маёмасьці ахвяраў Галакосту, Анна Азары сказала, што не ўпэўненая, «ці можна адносіны засноўваць на законах». «Гэтыя адносіны павінны будавацца паміж людзьмі, а не законамі», – падкрэсьліла яна.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт