Logo Polskiego Radia
Print

Дональд Трамп адмяніў сустрэчу з Кім Чэн Ынам

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.05.2018 17:33
Аб плянах Дональда Трампа і Кім Чэн Ына правесьці сустрэчу стала вядома ў пачатку сакавіка.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп (справа) і кіраўнік КНДР Кім Чэн ЫнПрэзыдэнт ЗША Дональд Трамп (справа) і кіраўнік КНДР Кім Чэн ЫнPAP/EPA/KOREA SUMMIT PRESS POOL/MICHAEL REYNOLDS

Дональд Трамп адмяніў сустрэчу з Кім Чэн Ынам
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адмяніў сустрэчу з кіраўніком Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам, якая была заплянаваная на 12 чэрвеня ў Сынгапуры. Адпаведны ліст Трампа, адрасаваны Кім Чэн Ыну, апублікаваў Белы дом.
Так, у лісьце гаворыцца, што адмяніць сустрэчу амэрыканскі бок быў прымушаны «з-за адкрыта варожых выказваньняў» Кім Чэн Ына. Паводле Трампа, у такім выпадку ён «ня бачыць магчымасьці для правядзеньня перамоваў».
Аб плянах Дональда Трампа і Кім Чэн Ына правесьці сустрэчу стала вядома ў пачатку сакавіка. Гэта быў бы першы ў гісторыі саміт паміж Вашынгтонам і Пхеньянам. У рамках падрыхтоўкі сустрэчы дырэктар ЦРУ, а пазьней дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа двойчы наведваў Паўночную Карэю. З другой паездкі чыноўнік вярнуўся з трыма грамадзянамі ЗША, якія знаходзіліся ў зьняволеньні ў КНДР. Іх вызваленьне было адным з умоў Вашынтона для правядзеньня перамоваў з Пхеньянам.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адмяніў сустрэчу з кіраўніком Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам, якая была заплянаваная на 12 чэрвеня ў Сынгапуры. Адпаведны ліст Трампа, адрасаваны Кім Чэн Ыну, апублікаваў Белы дом.

Так, у лісьце гаворыцца, што адмяніць сустрэчу амэрыканскі бок быў прымушаны «з-за адкрыта варожых выказваньняў» Кім Чэн Ына. Паводле Трампа, у такім выпадку ён «ня бачыць магчымасьці для правядзеньня перамоваў».

Аб плянах Дональда Трампа і Кім Чэн Ына правесьці сустрэчу стала вядома ў пачатку сакавіка. Гэта быў бы першы ў гісторыі саміт паміж Вашынгтонам і Пхеньянам.

У рамках падрыхтоўкі сустрэчы дырэктар ЦРУ, а пазьней дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа двойчы наведваў Паўночную Карэю. З другой паездкі чыноўнік вярнуўся з трыма грамадзянамі ЗША, якія знаходзіліся ў зьняволеньні ў КНДР. Іх вызваленьне было адным з умоў Вашынтона для правядзеньня перамоваў з Пхеньянам.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт