Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Польшчы выступіць з прамовай на плошчы Свабоды ў Тбілісі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.05.2018 17:11
Анджэй Дуда адзначыць 100-годзьдзе з дня абвяшчэньня Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі.
Вечарам прэзыдэнт Анджэй Дуда адправіцца ў Грузію. PAP/Jacek TurczykВечарам прэзыдэнт Анджэй Дуда адправіцца ў Грузію. PAP/Jacek TurczykPAP/Jacek Turczyk

Прэзыдэнт Польшчы выступіць з прамовай на плошчы Свабоды ў Тбілісі
Анджэй Дуда адзначыць 100-годзьдзе з дня абвяшчэньня Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі.
Вечарам прэзыдэнт Анджэй Дуда адправіцца ў Грузію. У суботу кіраўнік польскай дзяржавы прыме ўдзел ва ўрачыстасьцях з нагоды 100-годзьдзя з дня абвяшчэньня Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі, а таксама будзе ўдзельнічаць у эканамічным форуме.
Анджэй Дуда абмяркуе зпрэзыдэнтам і прэм’ерам Грузіі пытаньні, зьвязаныя з рэгіянальнай бясьпекай і эканамічным супрацоўніцтвам.
Канцылярыя прэзыдэнта Польшчы падкрэсьлівае, што Грузія зьяўляецца самым важным гандлёвым партнэрам Польшчы ў рэгіёне Паўночнага Каўказа.
Важным элемэнтам візыту кіраўніка Польшчы будзе суботняе сьвяткаваньне стагодзьдзя з дня абвяшчэньня Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі. Ва ўрачыстасьці прымаць удзел таксама прэзыдэнты Летувы, Латвіі, Славаччыны, Фінляндыі й Армэніі, а таксама сьпікеры Сэймаў Эстоніі, Малдовы і Ўкраіна.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда выступіць з прамовай на плошчы Свабоды ў Тбілісі.
аз

Вечарам прэзыдэнт Анджэй Дуда адправіцца ў Грузію. У суботу кіраўнік польскай дзяржавы прыме ўдзел ва ўрачыстасьцях з нагоды 100-годзьдзя з дня абвяшчэньня Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі, а таксама будзе ўдзельнічаць у эканамічным форуме.

Анджэй Дуда абмяркуе з прэзыдэнтам і прэм’ерам Грузіі пытаньні, зьвязаныя з рэгіянальнай бясьпекай і эканамічным супрацоўніцтвам.

Канцылярыя прэзыдэнта Польшчы падкрэсьлівае, што Грузія зьяўляецца самым важным гандлёвым партнэрам Польшчы ў рэгіёне Паўночнага Каўказа.

Важным элемэнтам візыту кіраўніка Польшчы будзе суботняе сьвяткаваньне стагодзьдзя з дня абвяшчэньня Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі. Ва ўрачыстасьці прымаць удзел таксама прэзыдэнты Летувы, Латвіі, Славаччыны, Фінляндыі й Армэніі, а таксама сьпікеры Сэймаў Эстоніі, Малдовы і Ўкраіны.

Прэзыдэнт Анджэй Дуда выступіць з прамовай на плошчы Свабоды ў Тбілісі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт