Logo Polskiego Radia
Print

Палякі больш любіць немцаў, чым немцы – палякаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.05.2018 16:16
Паводле дасьледаваньня, важную ролю ва ўзаемным стаўленьні адыгрывае падыход да гісторыі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public DomainЗдымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public DomainPhoto: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Палякі больш любіць немцаў, чым немцы – палякаў
Паводле дасьледаваньня, важную ролю ва ўзаемным стаўленьні гуляе падыход да гісторыі.
Палякі больш любяць немцаў, чым немцы – палякаў. Нямецкі Фонд імя Конрада Адэнаўэра сумесна зь Інстытутам грамадзкіх спраў апублікавалі вынікі дасьледаваньня адносін паміж палякамі й немцамі. Дасьледаваньне праводзілася ў рамках праекта „Баромэтр Польшча-Нямеччына”.
Апублікаваныя дадзеныя сьведчаць пра тое, што 56% палякаў любяць сваіх заходніх суседзяў, у той час аб сымпатыі да палякаў заяўляе 29% немцаў.
Нягледзячы на адкрытыя межы палякі й немцы рэдка наведваюць адзін аднаго. Дзьве траціны немцаў і палякаў заяўляюць, што з 1989 году яны ніколі не наведвалі суседа. Цікава, што дзьве траціны палякаў атаясамліваецца з Эўропай, у той час у Нямеччыне згаданы паказчык складае толькі палову насельніцтва.
Паводле дасьледаваньня, важную ролю ва ўзаемным стаўленьні гуляе падыход да гісторыі.
аз

Палякі больш любяць немцаў, чым немцы – палякаў. Нямецкі Фонд імя Конрада Адэнаўэра сумесна зь Інстытутам грамадзкіх спраў апублікавалі вынікі дасьледаваньня адносін паміж палякамі й немцамі. Дасьледаваньне праводзілася ў рамках праекта „Баромэтр Польшча-Нямеччына”.

Апублікаваныя дадзеныя сьведчаць пра тое, што 56% палякаў любяць сваіх заходніх суседзяў, у той час аб сымпатыі да палякаў заяўляе 29% немцаў.

Нягледзячы на адкрытыя межы палякі й немцы рэдка наведваюць адзін аднаго. Дзьве траціны немцаў і палякаў заяўляюць, што з 1989 году яны ніколі не наведвалі суседа.

Цікава, што дзьве траціны палякаў атаясамліваюцца з Эўропай, у той час у Нямеччыне згаданы паказчык складае толькі палову насельніцтва.

Паводле дасьледаваньня, важную ролю ва ўзаемным стаўленьні адыгрывае падыход да гісторыі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт