Logo Polskiego Radia
Print

„Пашпарт заўзятара” дае магчымасьць бязьвізавага ўезду ў РФ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.05.2018 14:11
З 4 чэрвеня па 25 ліпеня з нумарам FAN ID мяжу Расеі можна будзе перасякаць некалькі разоў.
wsyperek/pixabay.com/CC0 Public Domain

„Пашпарт заўзятара” дае магчымасьць бязьвізавага ўезду ў РФ
З 4 чэрвеня па 25 ліпеня з нумарам FAN ID мяжу Расеі можна будзе перасякаць некалькі разоў.
Расея пацьвярджае, што FAN ID, то бок гэтак званы „пашпарт заўзятара”, дае магчымасьць бязьвізавага ўезду ў Расейскую Фэдэрацыю. Як даведалася грамадзкае Польскае радыё, FAN ID дазваляе ў часе Чэмпіянату сьвету па футболе, то бок у тэрміне ад 4 чэрвеня да 25 ліпеня, некалькі разоў перасякаць мяжу Расейскай Фэдэрацыі.
Расейцы чакаюць, што на ЧС з Польшчы прыбудзе больш за 15 тысяч аматараў футбольнага спорту – столькі чалавек зарэгістраваліся ў цэнтрах па выдачы „пашпарту заўзятара”.
Андрэй Раманкоў зь Міністэрства сувязі й масавых камунікацый Расейскай Фэдэрацыі паведаміў, што кожная з гэтых асобаў, маючы FAN ID нумар, можа перасячы мяжу Расейскай Фэдэрацыі бязь візы.
„Бязьвізаны ўезд на тэрыторыю РФ пачнецца з 4 чэрвеня й будзе доўжыцца да апошняга матчу ў рамках ЧС, то бок да 15 ліпеня. У сваю чаргу выехаць з Расеі можна будзе да 25 ліпеня. У гэты пэрыяд уязджаць і выязджаць з краіны можа будзе шмат разоў”, - паведаміў прадстаўнік Міністэрства сувязі й масавых камунікацый Расейскай Фэдэрацыі.
Акрамя таго, заўзятары, якія буцуць жыць у нанятых кватэрах павінны памятаць, што цягам трох дзён яны павінны стаць на ўлік міграцыйнай службы. Калі яны гэтага ня зробяць, то ім будзе пагражаць дэпартацыя.
аз

Расея пацьвярджае, што FAN ID, то бок гэтак званы „пашпарт заўзятара”, дае магчымасьць бязьвізавага ўезду ў Расейскую Фэдэрацыю. Як даведалася грамадзкае Польскае радыё, FAN ID дазваляе ў часе Чэмпіянату сьвету па футболе, то бок у тэрміне ад 4 чэрвеня да 25 ліпеня, некалькі разоў перасякаць мяжу Расейскай Фэдэрацыі.

Расейцы чакаюць, што на ЧС з Польшчы прыбудзе больш за 15 тысяч аматараў футбольнага спорту – столькі чалавек зарэгістраваліся ў цэнтрах па выдачы „пашпарту заўзятара”.

Андрэй Раманкоў зь Міністэрства сувязі й масавых камунікацый Расейскай Фэдэрацыі паведаміў, што кожная з гэтых асобаў, маючы FAN ID нумар, можа перасячы мяжу Расейскай Фэдэрацыі бязь візы.

„Бязьвізавы ўезд на тэрыторыю РФ пачнецца з 4 чэрвеня й будзе доўжыцца да апошняга матчу ў рамках ЧС, то бок да 15 ліпеня. У сваю чаргу выехаць з Расеі можна будзе да 25 ліпеня. У гэты пэрыяд уяжджаць і выяжджаць з краіны можна будзе шмат разоў”, - паведаміў прадстаўнік Міністэрства сувязі й масавых камунікацый Расейскай Фэдэрацыі.

Акрамя таго, заўзятары, якія буцуць жыць у зьнятых кватэрах, павінны памятаць, што цягам трох дзён яны павінны стаць на ўлік у міграцыйнай службе. Калі яны гэтага ня зробяць, то ім будзе пагражаць дэпартацыя.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт