Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы гараць сьмецьцезвалкі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.05.2018 14:41
У гэтым годзе гарэла ўжо амаль 70 звалак.
Пажар на звалцы шынаў у ТшэбініПажар на звалцы шынаў у ТшэбініPAP/Jacek Bednarczyk

Гэта не выпадкова. Колькасьць пажараў расьце ад часу, калі Кітай спыніў імпарт сьмецьця.

Пажар - гэта найпрасьцейшы мэтад, каб пазбыцца сьмецьця і зрабіць месца на новае. Напрыклад, уладальнік сьмецьцезвалкі, якая пачала гарэць у пятніцу пад Лодзьдзю, мог зарабіць 15 млн злотых ($4 млн). Адна тона прынятага сьмецьця каштуе ў Польшчы 250-300 зл ($68-80). Фірму немагчыма пакараць за пажар. Пераважна віна за падпал ускладаецца на бяздомных. Перапрацоўка сьмецьця нясе выдаткі для ўладальніка. Можна ад іх пазбавіцца пры «дапамозе выпадковых пажараў».

Яшчэ нядаўна Кітай быў найбуйнейшым імпарцёрам сьмецьця ў сьвеце. Суднамі адпраўляла іх таксама Эўропа, якая такім чынам пераконвала, што ахоўвае навакольнае асяродзьдзе. Кітай прымаў 10 млн тон плястыку і паперы. Эўропа вырабляе ўсяго каля 50 млн тон адходаў. Ад пачатку году Пэкін увёў забарону на імпарт адходаў.

Gazeta Wyoborcza/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт