Logo Polskiego Radia
Print

Польшча й Нямеччына па-рознаму ставяцца да Nord Stream 2

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.05.2018 10:58
Кіраўнік МЗС Польшчы заявіў, што па справе Nord Stream 2 польскі бок падзяляе пазыцыю Ўкраіны.
Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч і яго ўкраінскі калега Павел Клімкін. PAP/EPA/JUSTIN LANEМіністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч і яго ўкраінскі калега Павел Клімкін. PAP/EPA/JUSTIN LANE PAP/EPA/JUSTIN LANE

Польшча й Нямеччына па-рознаму ставяцца да Nord Stream 2
Кіраўнік МЗС Польшчы заявіў, што па справе Nord Stream 2 польскі бок падзяляе пазыцыю Ўкраіны.
Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) не падзяляе пазыцыі прэзыдэнта Нямеччыны Франка-Вальтэра Штайнмаера, паводле якога будаўніцтва Nord Stream 2 не ўяўляе пагрозы транзыту расейскага газу праз тэрыторыю Ўкраіны.
Пасьля дэбатаў у Радзе Бясьпекі ААН у Нью-Ёрку, прысьвечаных Украіне, міністар Чапутовіч заявіў, што ён падзяляе пазыцыю прэзыдэнта Ўкраіны. Пётр Парашэнка лічыць, што мэта будаўніцтва газаправоду Nord Stream 2 - шкодзіць Украіне, парушыць адзінства Эўразьвязу й зьнізіць узровень бясьпекі ўсяго рэгіёну.
Яцэк Чапутовіч нагадаў, што таксама Злучаныя Штаты Амэрыкі лічаць Nord Stream 2 шкодным праектам.
аз

Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) не падзяляе пазыцыі прэзыдэнта Нямеччыны Франка-Вальтэра Штайнмаера, паводле якога будаўніцтва Nord Stream 2 не ўяўляе пагрозы транзыту расейскага газу праз тэрыторыю Ўкраіны.

Пасьля дэбатаў у Радзе бясьпекі ААН у Нью-Ёрку, прысьвечаных Украіне, міністар Чапутовіч заявіў, што ён падзяляе пазыцыю прэзыдэнта Ўкраіны. Пётр Парашэнка лічыць, што мэта будаўніцтва газаправоду Nord Stream 2 - шкодзіць Украіне, парушыць адзінства Эўразьвязу й зьнізіць узровень бясьпекі ўсяго рэгіёну.

Яцэк Чапутовіч нагадаў, што таксама Злучаныя Штаты Амэрыкі лічаць Nord Stream 2 шкодным праектам.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт