Logo Polskiego Radia
Print

Крызысная сытуацыя ў дзіцячай бальніцы ў Беластоку

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 05.06.2018 12:22
З-за недахопу мэдсясьцёр, бальніца не прымае пацыентаў.
www.pixabay.com

Крызысная сытуацыя ва Ўнівэрсытэцкай дзіцячай клінічнай бальніцы ў Беластоку.

З-за недахопу мэдсясьцёр, бальніца не прымае пацыентаў. Прымаюцца толькі дзеці, якія апынуліся ў небясьпечных для жыцьця ўмовах.

Мэдсясьцёр не хапае, таму што пераважная большасьць з іх пайшло на некалькі дзён бальнічнага. Гэта від пратэсту супраць невыкананьня кіраўніцтвам шпіталя патрабаваньняў па заробку.

Дырэктар бальніцы Ганна Васілеўская заяўляе, што нягледзячы на няпоўны пэрсанал, бясьпека пацыентаў гарантаваная.

Мэдсёстры хацелі 400 злотых павышэньня заробкаў з 1 ліпеня, па выніках перамоваў пагадзіліся на 215 злотых, аднак ім сказалі, што рост заробкаў немагчымы.

Унівэрсытэцкая дзіцячая клінічная бальніца ў Беластоку зьяўляецца адзінай спэцыялізаванай бальніцай для дзяцей у рэгіёне. Працуе там занята каля 400 мэдсясьцёр. Шпіталь прымае кожны год каля 20 тысяч дзяцей.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт