Logo Polskiego Radia
Print

Галоўная пракуратура высьвятляе справу пажараў звалак у Польшчы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 05.06.2018 15:03
У гэтым годзе ў Польшчы пажарнікі тушылі 85 пажараў звалак.

Генэральны пракурор загадаў стварыць адмысловую групу па высьвятленьні прычын пажараў звалак. Дзесяць чалавек будзе каардынаваць разьбіральніцтва ў справе пажараў, якія вядуцца іншымі падпарадкаванымі пракуратуры адзінкамі.

Калектыў каардынуе таксама абмен інфармацыяй і супрацоўніцтва паміж пракурорамі, якія расьсьледуюць пажары на звалках. За апошнія некалькі дзён адбыўся шэраг узгараньняў на звалках. Сьмецьце гарыць ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Урад заявіў аб барацьбе зь незаконным прыманьнем, выкіданьнем і падпальваньнем адходаў. У гэтым годзе ў Польшчы пажарнікі тушылі 85 пажараў звалак. Летась было 150 падобных узгараньняў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт