Logo Polskiego Radia
Print

Сустрэча лідараў ЗША й Паўночнай Карэі адбудзецца 12 чэрвеня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.06.2018 11:27
Зь лідарам Паўночнай Карэі плянуе сустрэцца таксама прэзыдэнт Уладзімір Пуцін.
Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі Дональд Трамп. PAP/EPA/Win McNamee / POOLПрэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі Дональд Трамп. PAP/EPA/Win McNamee / POOLPAP/EPA/Win McNamee / POOL

Сустрэча лідараў ЗША й Паўночнай Карэі адбудзецца 12 чэрвеня
Зь лідарам Паўночнай Карэі плянуе сустрэцца таксама прэзыдэнт Уладзімір Пуцін.
Падчас саміту ЗША - Паўночная Карэя будуць дзейнічаць абмежаваньні ў паветраным руху над Сынгапурам. Абмежаваньні будуць мець часовы характар і будуць дзейнічаць 11, 12 і 13 чэрвеня.
Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі Дональд Трамп і лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын плянуюць сустрэцца ў Сынгапуры 12 чэрвеня. Размовы будуць праходзіць у адным з гатэляў на высьпе Сэнтоза. Чакаецца, што іх галоўнай тэмай стане ядзернае раззбраеньне на Карэйскай паўвысьпе.
Зь лідарам Паўночнай Карэі плянуе сустрэцца таксама прэзыдэнт Уладзімір Пуцін, які запрасіў Кім Чэн Ына ў Расею. Паводле Крамля, лідар Паўночнай Карэі можа паявіцца на Ўсходнім эканамічны форуме, які 6 і 7 верасьня пройдзе ва Ўладзівастоку.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт