Logo Polskiego Radia
Print

Суд прыгаварыў паляка да зьняволеньня за сарваны крыж

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.06.2018 14:25
37-гадовага мужчыну асудзілі за „абразу рэлігійных пачуцьцяў”.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Суд прыгаварыў паляка да зьняволеньня за сарваны крыж
37- гадовага мужчыну асудзілі за „абразу рэлігійных пачуцьцяў”.
Акруговы суд у горадзе Мястка (Miastko), на поўначы Польшчы прысудзіў 37-гадовага мужчыну да чатырох месяцаў зьняволеньня ўмоўна за сарваньне крыжа са сьцяны ў мясцовым касьцёле. Мужчыну судзілі за „абразу рэлігійных пачуцьцяў” (паводле юрыдычнай тэрміналёгіі).
Ён прызнаў сваю віну й згадзіўся на добраахвотнае пакараньне. Аднак злачынца ня ўмеў паясьніць сваіх паводзінаў.
Інцыдэнт адбыўся ў студзені бягучага году ў касьцёле імя Найсьвяцейшай Панны Марыі ў горадзе Мястка. Першапачаткова мужчына паясьняў, што зьняў крыж са сьцяны, таму што ён быў дрэнна прымацаваны і ўяўляў сабой пагрозу для вернікаў. Пазьней ён прызнаў, што рэлігійны сымбаль сарваў са сьцяны наўмысна.
аз

Акруговы суд у горадзе Мястка (Miastko) на поўначы Польшчы прысудзіў 37-гадовага мужчыну да чатырох месяцаў зьняволеньня ўмоўна за сарваньне крыжа са сьцяны ў мясцовым касьцёле. Мужчыну судзілі за „абразу рэлігійных пачуцьцяў” (паводле юрыдычнай тэрміналёгіі).

Ён прызнаў сваю віну й згадзіўся на добраахвотнае пакараньне. Аднак злачынца ня ўмеў паясьніць сваіх паводзінаў.

Інцыдэнт адбыўся ў студзені бягучага году ў касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі ў горадзе Мястка. Першапачаткова мужчына казаў, што зьняў крыж са сьцяны, таму што ён быў дрэнна прымацаваны і ўяўляў сабой пагрозу для вернікаў.

Пазьней ён прызнаў, што рэлігійны сымбаль сарваў са сьцяны наўмысна.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт